Гэтым летам мужчыны ведаюць, што надзець для выхаду ў свет, каб пачуваць сябе каралём вечарынкі, — пола з каўняром, але без гузікаў.
Трэндавая кашуля гэтага лета ўяўляе сабой трыкатажнае пола з адхінутым каўняром. Яго галоўная адметная рыса — адсутнасць гузікаў, праз што фрагмент грудзей уладальніка становіцца інтрыгоўна бачны.
Калі ў мінулым мужчыны для выхаду ў свет запакоўвалі сябе ў бліскучыя чорныя кашулі «на выхад», то сёння яны аддаюць перавагу лёгкім пола. А ўлічваючы, што паходы ў кавярні замянілі клубы ў якасці баўлення часу для многіх людзей ад 20 да 30 гадоў, можна лічыць, што пола з адкрытым каўняром — гэта кашуля для выхаду ў свет для новага пакалення, рэзюмуе WSJ.
Мужчыны ў такіх тэнісках з ездзяць у метро, тусуюцца ў кожным бары і заходзяць у кожную кавярню. Гэта тое, што яны імпульсіўна купляюць перад адпачынкам у Італіі ці Грэцыі і тое, што дазваляе ім вытанчана выглядаць на фотаздымках у інстаграме. Для некаторых белая кашуля-пола з адкрытым каўняром стала ідэальным варыянтам адзення для спатканняў.
Італьянскія спецыялісты ў галіне раскошы, такія як Брунела Кучынелі і Лора Піяна, прапануюць раскошныя пола з адкрытым каўняром амаль за 900 даляраў. Але іх таксама можна купіць і ў мас-маркеце: папулярныя пастаўшчыкі моднага адзення, такія як Zara, Cos, Mango і H&M, прадаюць мадэлі з адкрытым выразам менш чым за 100 даляраў, а то і значна танней.
Па словах Коры Робінсана (Corey Robinson), дырэктара амерыканскай кампаніі-рытэйлера Abercrombie & Fitch, пола з адкрытым каўняром «замянілі класічныя пола з тканіны піке». Упершыню гэты стыль прэзентавалі каля пяці гадоў таму, што супала з адраджэннем цікавасці да лёгкіх летніх кашуляў, якія мільгаюць у фільмах тыпу «Таленавіты містэр Рыплі» і «Нажы вонкі», а таксама серыяле «Белы лотас».
Некаторыя рознічныя гандляры называюць гэтыя трэндавыя кашулі «Джоні» — з намёкам на спевака Джоні Мэціса, які папулярызаваў пола з адкрытымі грудзьмі ў 60-я і 70-я гады.
Многія мужчыны пераходзяць да пакупкі такіх кашуляў з самай папулярнай платформы па візуальнай рэкламе — інстаграма.
Прычына відавочная: вы не заваюеце аўдыторыю, калі параіце людзям бегчы і купляць упрыгожаныя бліскаўкамі камізэлькі з глыбокім выразам, якія можна ўбачыць на подыуме Gucci, — гэта непрактычна і дорага. Але вы заваюеце аўдыторыю, калі вы скажаце: «Гэй, проста памяняйце сваё школьнае пола на гэтае, з адхінутым каўняром, якое каштуе не так і дорага, але вы будзеце выглядаць нашмат лепш».
Каментары