Эканоміка1010

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці

Пасля таго, як Літва з 1 ліпеня змяніла парадак прыёму на працу іншаземцаў, беларусам, якія толькі збіраюцца ехаць працаваць у гэтую краіну, зрабіць гэта будзе значна складаней. Вось чаму.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што змянілася

Пачынаючы з 1 ліпеня, за некаторымі выключэннямі, іншаземцы змогуць працаўладкавацца ў Літве толькі пасля атрымання часовага ДНЖ. 

Дагэтуль замежнікі з трэціх краін маглі пачаць працаваць без літоўскага ДНЖ. Галоўнае было легальна находзіцца на тэрыторыі краіны. Для гэтага дастаткова было мець візу або ДНЖ іншай краіны ЕС. Прыступіўшы адразу да працы, замежнік паралельна падаваўся на атрыманне ДНЖ на падставе працы.

Замежнікі, якія пачалі працаваць у Літве да ўступлення ў сілу паправак да закона, змогуць працаваць да заканчэння тэрміну легальнага знаходжання або да таго часу, пакуль яны не набудуць права на працу на іншых законных падставах.

То-бок беларусам, якія да 1 ліпеня прыехалі і працаўладкаваліся ў Літве, напрыклад, маючы польскую нацыянальную візу, можна будзе працягваць працаваць далей, пакуль дазваляе тэрмін дзеяння візы. Дэпартамент міграцыі Літвы раіць падаваць заяву на атрыманне ДНЖ мінімум за 4 месяцы ды сканчэння тэрміну дзейных дакументаў. 

За гэты час грамадзяніну Беларусі трэба паспець падацца і атрымаць ДНЖ, каб мець магчымасць працягваць працаваць у Літве далей. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тым жа, хто толькі збіраецца ехаць на заробкі ў Літву, прыступіць да працы адразу, як гэта было раней, не атрымаецца.

Але гэта не азначае, што цяпер шлях у Літву для працоўных мігрантаў закрыты. Проста ён становіцца больш працяглы па часе. Беларусы могуць знайсці ў Літве працу і прыехаць туды, напрыклад, па польскай візе, падаць дакументы на ДНЖ і толькі пасля яго атрымання пачынаць працаваць.

Што па тэрмінах?

Стандартны тэрмін выдачы першага ДНЖ на падставе працы — 3 месяцы. Кошт 160 еўра. Калі рабіць паскорана, то літоўскі ДНЖ можна атрымаць праз 1,5 месяца. Але за паскарэнне давядзецца плаціць у два разы больш, то-бок 320 еўра.

Пры гэтым, далёка не ўсім замежнікам давядзецца праходзіць такі самы шлях, як беларусам.

Рэч у тым, што з 2023 года Літва выдае часовыя ДНЖ праз візавыя цэнтры VFS Global у больш, чым 30 краінах свету. Сярод такіх краін ёсць Арменія, Таджыкістан, Малдова, Узбекістан, але няма Беларусі і Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Беларусы пакуль у лідарах 

Верагодна, што праз новыя складанасці папулярнасць літоўскага кірунку для працы сярод беларусаў спадзе. Па выніках першага квартала 2024 года, беларусы займалі першае месца ў Літве сярод новых працоўных мігрантаў — 28% ад агульнай колькасці. Па выніках 2023 года беларусы складалі 58%. На другім месцы сярод працоўных мігрантаў, згодна са свежымі данымі, ідуць грамадзяне Узбекістана — 24%. На трэцім Кыргызстана — 12%.

Усяго, паводле звестак на 1 чэрвеня 2024 года, у Літве працавалі 137 400 грамадзян трэціх краін: 48 600 беларусаў, 44 800 украінцаў, 7400 узбекаў, 5800 кыргызаў і 5200 таджыкаў.

Каментары10

  • курам не смех
    02.07.2024
    Не смяшыце якія там заробкі. Яны самі па Англіях ды Нарвегіях батрачаць.
  • Жэка
    02.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    03.07.2024
    Ці не штодня - і там заціснулі беларусаў, і вунь гэтам. Пры гэтым пэўныя асобны ездзяць па свеце чатыры гады і "трымаюць беларускую тэму на парадку дня". Ці не час спытаць з іх за вынік? Ці ўсё зрабілі, што маглі? Ці правільныя словы казалі?

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы14

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле13

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →