«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у самалёце без кандыцыянера — у салоне было 40 градусаў
На рэйсе 7 ліпеня Анталія — Гомель людзі гадзіну сядзелі ў самалёце са зламаным кандыцыянерам і тэмпературай у салоне +40. Паведамленне пра гэта апублікаваў паблік «Подслушано Беларусь».
Як распавялі падпісчыкі пабліка, 7 ліпеня самалёт павінен быў вылецець у 10:50. Але ў самалёт пасажыры трапілі толькі ў 15:10.
«На вуліцы спякота, заходзім у самалёт, а там такая ж спякота. У гэты дзень затрымлівалі рэйсы на Беларусь і Расею, я ведаю дакладна. Была чарга на ўзлёт з самалётаў. І вось у такой чарзе на ўзлёт мы прастаялі гадзіну», — распавядае пасажырка.
Самалёт узляцеў толькі ў 16:10, але пеклам было тое, што ў самалёце не працавалі кандыцыянеры.
«Сцюардэса сказала, што далі такі самалёт, і яны нічога зрабіць не могуць, трэба чакаць, пакуль набяром вышыню, але сказаць калі ўзляцім, яна таксама не магла.
Праграма ў тэлефоне паказвала +40. Дзеці распраналіся да ніжняй бялізны, мужчыны здымалі майкі. З людзей проста цякла вада, як у лазні.
На самай справе гэта вельмі страшна, станавілася ўжо зусім нядобра, у мяне дзіця дрэнна сябе адчувала. Калі б на борце былі з праблемамі са здароўем, сэрцам, то магла быць бяда», — дадала падпісчыца.
Паводле яе расповеду, на борце была сямʼя з чатырохмесячным дзіцём.
Жанчына сцвярджае, што гэты самалёт у той дзень павінен быў зноў ляцець.
Беларус у Нью-Ёрку зняўся ў цэлым сезоне серыяла. Колькі ж атрымалася зарабіць?
«Калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня піць каву ў рэстаране, значыць хтосьці мяне забяспечвае». Мінская лэдзі раздае парады мужчынам
Гном, які ўрываецца ў крамы, стаў галоўным мемам лета. Аказваецца, у касцюме бегае беларус ВІДЭА
Каментары