Свет1111

«Дзядзька Андрэй, спыніся». Пляменніца міністра абароны Расіі, якая жыве ў ЗША, звярнулася да яго пасля атакі на Кіеў

Блогер Наталля Вярцінская запісала відэа, у якім назвала сябе пляменніцай міністра абароны РФ Андрэя Белавусава. Відэа ў сацсетках заўважыла «Астра».

Жанчына звярнулася да Белавусава на фоне апошніх падзей, звязаных з абстрэлам бальніц у Кіеве, заклікала яго спыніцца і «не адпраўляць расейцаў на верную смерць». 

У сваім звароце яна распавяла, што 10 гадоў таму жыла ў Кіеве і рэгулярна наведвала дзіцячую бальніцу «Ахматдзет» са сваім дзіцем-інвалідам. 

Па словах Наталлі, у тым жа раёне Кіева да гэтага часу жыве стрыечны брат Белавусава, там жа пахаваныя яго бабуля, дзядуля і цётка.

«Я проста цябе заклікаю, дзядзька Андрэй, падумай пра тое, што ты творыш і спыніся, калі ласка, спыніся, — кажа Вярцінская. — Я ведала цябе заўсёды як добрага, прыстойнага чалавека. Я хачу, каб ты падумаў, пераасэнсаваў усё і спыніўся. Дзядзька Андрэй, калі ласка, памаліся, падумай пра тое, што вы робіце. Гэта не можа далей працягвацца». 

Жанчына, з іншага боку, кажа, што ніколі не падтрымлівала сувязь з маскоўскім сваяком, але хоча, каб усе ведалі, што ў Кіеве ў міністра абароны РФ жыве брат.

Каментары11

  • Карма
    10.07.2024
    А што два сына міністра абароны РФ Андрэя Белавусава маўчаць? Падтрымліваюць вайну?
    А карма ж на ўсю сям'ю кладзецца, калі чальцы сям'і не робяць уласны выбар, ці падтрымліваюць дзеянні папашы.
  • Нельга маўчаць
    10.07.2024
    Блогер Наталля Вярцінская маладзец. Не змаўчала. Падтрымліваю.
    Астатнія родзічы забойцаў з мінабароны РФ маўчаць...
  • Усе мы не без граху
    10.07.2024
    Belarus, не адмаўляйцеся ад такіх як яна бо колькасць ворага павялічыцца, а іх і так ц нас забагата

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →