Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым
«Прыязджайце, глядзіце, працуйце з нашымі людзьмі», — сказаў Максім Рыжанкоў.
Бязвізавы рэжым, які Беларусь уводзіць з 19 ліпеня для грамадзян еўрапейскіх краін, не будзе распаўсюдзяцца на ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, заявіў у праграме «Нічога асабістага» на АНТ міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
«Прыязджайце, глядзіце, працуйце з нашымі людзьмі, займайцеся бізнэсам, рабіце турыстычныя паездкі. (…) Але ёсць адна агаворка: для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, для тых, хто сёння, уласна кажучы, стаіць у аснове санкцыйных рэчаў, будзе працягнуты візавы рэжым», — сказаў Рыжанкоў.
Каментары