У Брэсце зноў ладзяць масавы суд за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года
У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 ліпеня распачнецца суд адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі, піша «Вясна».
На лаве падсудных — Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дзямідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 года. Справу будзе разлядаць Дзмітрый Шурын.
Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА-7. Іх затрымалі напрыканцы сакавіка гэтага года. Валянціну раней асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» па «справе карагодаў».
Ігара Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў электрыкам.
За гэтую вясну за пратэсты ў Брэсце 10 жніўня 2020 года асудзілі ўжо больш за 20 чалавек. Раней за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе і ўсім прызначалі калонію.
Каментары