Культура66

Каго прызналі найлепшымі скульптарамі Беларусі 2024 года? Вось як выглядаюць іх творы

Мікіта Моніч падрыхтаваў агляд прац, якія перамаглі на выставе «Арт-Мінск-2024».

Федор Шурмелев «Минотавр». Fyodor Shurmelyov "Minotaur" Фёдар Шурмялёў "Мінатаўр"
Фёдар Шурмялёў. Мінатаўр. Фота: artcenter.by

Сёлета на выставе «Арт-Мінск» было 450 твораў, што менш, чым у мінулыя гады. Дзясяткі мастакоў і скульптараў трапілі ў чорныя спісы, ім не дазваляюць выстаўляцца. А што было адметнага сярод тых, хто на выставе ўсё ж апынуўся? З пераможцамі глядацкага галасавання мастацтвазнаўца Мікіта Моніч знаёміць у новым выпуску свайго ютуб-канала.

Моніч звяртае ўвагу, што гледачы галасавалі не за творы, а за аўтараў, таму не заўсёды зразумела, што з прадстаўленых твораў канкрэтнага ўдзельніка выставы спадабалася больш.

Першым у спісе пераможцаў у намінацыі «Скульптура» знаходзіцца пастаянны ўдзельнік выстаў Фёдар Шурмялёў, які прэзентаваў сваю графіку і скульптуру.

«Творы Шурмялёва — гэта прастора для інтэрпрэтацыі», — адзначае мастацтвазнаўца і прыводзіць сваю інтэрпрэтацыю твора: «Гэта не сам звер, а ягоны шкілет, ажыўлены касцяк. Пэўна, ён уяўляе сабою паднятага з пасмерця монстра, ужо забітага героем. Але, відаць, не да канца. Цяжка ўстрымацца ад асацыяцый».

Наступным пераможцам стаў Аляксандр Шапо, які таксама практыкуе як у графіцы, так і ў манументальнай скульптуры. Моніч звяртае ўвагу на скульптуру «Хлопчык са Смілавіч» — гэта скульптурны партрэт мастака Хаіма Суціна, генія родам з Беларусі.

Alexander Shapo "The Boy from Smolyavych" Александр Шаппо «Мальчик из Смолевича» Аляксандр Шапо "Хлопчык са Смалявічаў"
Аляксандр Шапо. Хлопчык са Смілавіч. Фота: artcenter.by

«Аўтар удала перанёс экспрэсію аўтапартрэта ў бронзу», — лічыць мастацтвазнаўца.

Трэцяе месца ў намінацыі «Скульптура» заняў Андрэй Беле, які нарадзіўся ў Мінску, але стала жыве ў Расіі. Акрамя скульптуры, мастак стварае партрэты і нацюрморты.

Андрей Биле «Любительница хурмы» Andrey Biale "Persimmon Lover" Андрэй Бяле "Аматарка хурмы"
Андрэй Беле. Аматарка хурмы. Фота: artcenter.by

Наступным у спісе найлепшых стаў Ян Басалыга, які належыць да трэцяга пакалення вялікай творчай дынастыі каранямі са Случчыны.

Ян Басалыга «Чайник вина» "Yan Basalyga "Teapot of wine" Ян Басалыга "Чайнік віна"
Ян Басалыга. Чайнік віна. Фота: artcenter.by

«У творах Яна Басалыгі стрыманы экспрэсіянізм, разважанні пра чалавечыя пачуцці і спалучэнне чалавечых твараў і рэчаў. Творы ў яго някідкія, але змястоўныя. І матэрыял ён бярэ сабе не такі эфектны, як папярэднія творцы. Замест амбіцыйнай важкай бронзы — кераміка», — дае сваю ацэнку Моніч.

Па словах мастацтвазнаўцы, вельмі кантраснай да твораў Басалыгі выглядае стылістыка пятага пераможцы. Ім стаў мастак Дзмітрый Чужакоў, які працуе пад псеўданімам DSNT 87.

Дзмітрый Чужакоў Scull Cat 80 Dmitry Chuzhakov Дмитрий Чужаков
Дзмітрый Чужакоў. Scull Cat 80. Фота: artcenter.by

Як заўважае Моніч, Чужакоў пачынаў як вулічны мастак і аўтар графіці. Папярэдні досвед выліўся ў эксперыменты з абстракцыяй, арнаментальнасцю, светлавымі праекцыямі. Цяпер Чужакоў стварае пано і скульптуры, у якіх добра бачна захапленне мастака анімэ.

«Усе намінанты ствараюць кола творчай актыўнасці, назіраючы якое можна зразумець штосьці важнае аб стане нашага грамадства і краіны», — падводзіць вынікі Мікіта Моніч.

Каментары6

  • Ганьба
    26.07.2024
    З кім вы, майстры культуры?
  • ЯНКА
    27.07.2024
    Ізноў тая самая канцоўка пад капірачку. :((
  • Гахрсон Эміл'ен
    27.07.2024
    У Парыжы ацэняць, там такое спадабаецца, чым дурней, тым мілей.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →