Грамадства2626

Пяць «інсайдаў» пра апазіцыю, якія можна даведацца з інтэрв’ю на АНТ даносчыцы Цішкевіч

Паказалі першую траціну інтэрв’ю, якое прапагандысты анансавалі як «сенсацыйнае».

Вольга Цішкевіч, скрыншот АНТ

Пасля таго як імя Вольгі Цішкевіч з’явілася ў базе даносчыкаў КДБ, яна ўцякла з Літвы і вярнулася ў Беларусь. Цяпер жанчыну паклікалі ў эфір АНТ. Пакуль што паказалі толькі першую траціну інтэрв’ю, якое прапагандысты анансавалі як «сенсацыйнае», але яно вартая жалю — Цішкевіч не сказала ўвогуле нічога, што магло б зацікавіць аўдыторыю.

Патлумачым кантэкст. Лічыцца, што ў другой палове 2010-х Цішкевіч узначальвала магілёўскае аддзяленне «Народнай грамады» Міколы Статкевіча. «Кіраўніца абласнога аддзялення» — гучыць прыгожа, але насамрэч гаворкі пра паўнавартасную структуру няма. Цішкевіч проста была адна з нямногіх жыхарак Магілёўшчыны, якая прабілася (ці якой паставілі задачу прабіцца) у атачэнне Міколы Статкевіча. Да таго ж «Народная грамада» была незарэгістраваная, а значыць, «пасада» нідзе афіцыйна не прапісвалася.

Цішкевіч сябравала (ці была сужыцелькай) актывіста расійскага чарнасоценскага руху «НОД» («нацыянал-вызваленчы рух») Аляксея Галавіна. Ужо тады гэтая сувязь выклікала пытанні.

У інтэрв'ю Цішкевіч на АНТ за інсайды знутры апазіцыі выдаюцца наступныя гісторыі:

1) Калі Цішкевіч пераехала ў Польшчу, ёй было складана. Цытата: «Я ніколі не была ў Польшчы, і пасля рускамоўнага насельніцтва польскую мову практычна не разумееш». Яна пайшла на нізкакваліфікаваную працу — камплектаванне пасылак, прыбіранне нумароў у гатэлі. Там ёй, з яе слоў, удавалася зарабляць 500-600 еўра на месяц — значна менш, чым абяцалі і чым ёй хацелася б.

2) Жанчына наракае, што ў незалежных медыя не паказваюць умовы, у якіх жывуць за мяжой беларускія эмігранты. «Чаму не асвятляюць, што Ілья Дабратвор жыве ў машыне?» Гэта хлусня. Дабратвор ужо не жыве ў машыне, але калі жыў, то на гэтую тэму беларускія СМІ неаднаразова пісалі

3) Цішкевіч адкрыла таямніцу, што розныя апазіцыянеры не заўсёды любяць адно аднаго і спрабуюць настроіць грамадскую думку супраць сваіх апанентаў. Паколькі яна знаходзілася ў асяроддзі Міколы Статкевіча, то прыводзіла прыклады, звязаныя з ім. Маўляў, існавала нейкая група прыхільнікаў Статкевіча, і ён заклікаў сваіх паплечнікаў пісаць у інтэрнэце каментары з тым ці іншым зместам — напрыклад, супраць Міколы Аўтуховіча.

З кантэксту вынікае, што прыхільнікі Статкевіча пісалі гэтыя каментары адкрыта ад свайго імені. Спраўдзіць гісторыю немагчыма, бо і Статкевіч, і Аўтуховіч знаходзяцца за кратамі, але ў любым выпадку незразумела, што ў ёй абуральнага.

4) Яна запэўніла, што ў Вільні ёсць група актывістаў, незадаволеных Святланай Ціханоўскай. Яны нібыта нават аднойчы прыйшлі з пікетам пад Офіс Ціханоўскай. А яна да іх так і не выйшла. «Ствараюцца міжусобныя войны. Хтосьці за Ціханоўскую, хтосьці супраць, і яны ваююць адзін з адным», — патлумачыла Цішкевіч. 

Напэўна, ні для каго не таямніца, што ёсць палітычныя сілы, якія спрабуюць аспрэчыць лідарства Ціханоўскай. Гэта было відавочна і да «скандальнага інтэрв’ю» на АНТ. І гэта нармальна — гэта і ёсць палітычны плюралізм.

5) Цішкевіч прызналася, што «ніхто не хацеў» удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, але яе «Народную грамаду» нехта «прымусіў» зрабіць гэта.

Незразумела, хто каго і дзеля чаго прымушаў, бо шмат якія палітычныя сілы праігнаравалі выбары ў КР — і працягнулі сваё існаванне. А вось спіс «Салідарнасць», у які першапачаткова ўваходзіла сама Цішкевіч, набраў мізэрную колькасць галасоў і не пераадолеў патрэбнай планкі.

Паводле анонса на АНТ, у наступнай частцы інтэрв’ю Цішкевіч будзе расказваць пра грошы, а пасля яшчэ і пра тэрарызм — як нехта з апазіцыянераў нібыта «ствараў дроны з радыенуклідамі».

Каментары26

  • даведка
    30.07.2024
    «Сбежавшая» ни о чём, более подходящее «Одна баба сказала, или агенТура»...
  • 15 сутак для прапагандыста Ігара Тура
    30.07.2024
    Херня, а не інсайды.
    Тур пакручэ сам на сябе данёс: сказаў "мы", калі казаў пра выбары ў КР, сказаў, што чытае экстрэмісцкія крыніцы, і "оказал ім содействіе" прама падчас інтэрв'ю
  • Клубок змей
    30.07.2024
    Інтэрв'ю даносчыцы кдбшніку.

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»6

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»6

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →