Вольная барацьба і цяжкая атлетыка.
У катэгорыі 74 кг у вольнай барацьбе стартуе Магамедхабіб Кадзімагамедаў — сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа. У кваліфікацыі яго першым супернікам стане Разамбек Джамалаў з Узбекістана.
Пачатак папярэдніх паядынкаў у 12:30.
Таксама на памост выйдзе цяжкаатлетка Сюзанна Валадзько, якая пазмагаецца за ўзнагароды ў катэгорыі да 71 кг. Яе асноўнымі канкурэнткамі стануць дзяўчаты з ЗША, Францыі, Румыніі і Эквадора.
У Беларусі на Алімпіядзе тры медалі: золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).
Алімпіяда завершыцца ў нядзелю.
Каментары