Польшча з Крысцінай Ціманоўскай не трапіла ў фінал эстафеты 4х100 метраў
Беларуска вяртаецца з Парыжа без медалёў.
Польшча (Крысціна Ціманоўская бегла ў эстафеце другой) заняла 6-е месца ў паўфінальным забегу і не змагла прайсці ў фінал, які адбудзецца ў пятніцу ўвечары.
У фінальны забег аўтаматычна праходзяць тры найлепшыя зборныя (ЗША, Германія, Швейцарыя), а тыя, што занялі 4-е і 5-е (Кот д'Івуар і Аўстралія), чакаюць вынікаў другога паўфінальнага забегу.
Польшча фінішавала шостай. Польскія СМІ назвалі выступ лёгкаатлетаў на Алімпіядзе найгоршым за 70 гадоў.
Крысціна Ціманоўская, нагадаем, не змагла прабіцца ў паўфінал сваёй кароннай дыстанцыі на 200 метрах.
Каментары