Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у школах Беларусі. Ён распрацаваны сумесна з Праваслаўнай царквой
Факультатыўныя заняткі называюцца «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» і разлічаны на вучняў 8-х ці 9-х класаў.
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыва, гэта прадугледжана пастановай №103 ад 12 жніўня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Спутнік».
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў была распрацавана »ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой».
Вучэбная праграма складаецца з 35 гадзін, заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень.
Мяркуецца, што шэсць гадзін будзе прысвечана такой тэме, як «Сціпласць, пакора, лагоднасць», яшчэ шэсць — «Міласэрнасць, спачуванне», пяць гадзін адведзена на тэму «Дабрыня», па чатыры гадзіны — на «Сумленнасць, праўдалюбства» і «Сумленне, раскаянне».
Шэсць гадзін адвядуць на тэму «Служэнне, мужнасць, гонар і яшчэ чатыры — на «Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і прымнажэнне духоўнай спадчыны як выраз любові да Радзімы».
-
У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
-
У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА
-
«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры
Каментары
Артыкул 31. (знявечанай лукашыстамі дзейнай цяпер у Беларусі канстытуцыі):
Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам.
Якой трасцы ва ўстановах агульнай адукацыі нейкай адной рэлігійнай арганізацыі надаюцца перавагі ў распаўсюдзе сваіх поглядаў?