«На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці.
«На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны. На працягу доўгага часу нашы нацыі знаходзілі сілы ў адзінстве, дзялілі радасць і гора, прытулак і хлеб, разам пераадольвалі нягоды і ганарыліся сваімі поспехамі. Нас аб'ядноўваюць не толькі агульны лёс і роднасныя сувязі, але і імкненне сябраваць і ладзіць з суседзямі», — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх няпростых умовах не толькі магчыма, але і неабходна размаўляць на мове міру дзеля цяперашняга і будучых пакаленняў славянскіх народаў. «Іншай альтэрнатывы няма, Беларусь са свайго боку працягне рабіць усё магчымае для як мага хутчэйшага забеспячэння бяспекі ў рэгіёне».
Лукашэнка пажадаў жыхарам Украіны мірнага неба і грамадзянскай згоды, дабрабыту іх шчодрай краіне, згуртаванасці сем'ям.
Каментары
Ў апісаным выпадку старшыня аднаго калгасу, які сваім прыгонным камэнтаваць чытаць навіны і вопратку ў двукалёры забараніў, павітаў прыгонных суседскага старшыні, які сваім забараніў пакідаць межы калгасу.