Блогерка выклала ў тыктоку відэа «да» і «пасля» і патлумачыла, на чым удалося сэканоміць.
Сям'я Ганны жыве пад Мінскам у сямейным інтэрнаце. Агульная плошча іх пакоя з санвузлом і кухняй — 32 квадратныя метры.
Калі яны заехалі, то пакой выглядаў не вельмі прывабна, таму рашылі зрабіць рамонт самі.
На рамонт пара патраціла 8 160 рублёў (каля 2,5 тысячы даляраў).
Ганна агучыла некаторыя расходы. Так, на ўваходныя і міжпакаёвыя дзверы пайшло 350 рублёў, на ламінат, падкладку, лінолеум, плінтусы — 400, на шпалеры, клей, грунтоўку, шпаклёўку — яшчэ 400. За дадатковыя сцены (перагародкі дсп) і балкі аддалі 360 рублёў.
Канапа і шафа абышліся ў 1900 рублёў, кухонны гарнітур, электрапліта, фартух на сцяну і халадзільнік — у 2200.
Каб сэканоміць на рамонце, большасць работ муж рабіў сам. А мэблю і будаўнічыя матэрыялы сям'я часта купляла на «Куфары».
Каментары