Здароўе55

Чаму алімпійскія чэмпіёны масава сядзяць на звычайнай харчовай содзе

Бікарбанат натрыю, звычайная харчовая сода, стала абавязковым кампанентам спартоўцаў. У чым сакрэт і ці ўсім яна дапаможа?

Kenya's Emmanuel Wanyonyi defeats Canada's Marc Orop in the 800 meters at the Paris Olympics Эммануэль Ваньони из Кении победил канадца Марка Оропа на дистанции 800 метров на Олимпийских играх в Париже. Кеніец Эмануэль Ванёні перамагае канадца Марка Аропа на дыстанцыі 800 метраў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы
Кеніец Эмануэль Ваньёньі (справа) перамагае канадца Марка Аропа на дыстанцыі 800 метраў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Фота: AP Photo / Petr David Josek

Карысць бікарбанату натрыю, ці харчовай соды, для спартоўцаў была адкрытая больш за 40 гадоў таму. Шматлікія даследаванні прадэманстравалі, што харчовая сода дапамагае змякчыць балючыя фізіялагічныя наступствы інтэнсіўных трэніровак і дапамагае спартоўцам даўжэй заставацца ў тонусе.

Як харчовая сода ўздзейнічае на арганізм?

Пры высокаінтэнсіўных нагрузках нашыя цягліцы пачынаюць працаваць ва ўмовах недахопу кіслароду. У такіх умовах яны пераходзяць на анаэробны метабалізм, пры якім глюкоза (вугляводы) расшчапляецца без удзелу кіслароду і ператвараецца ў малочную кіслату. Гэта дазваляе хутка атрымаць энергію, але прыводзіць да назапашвання малочнай кіслаты ў цягліцах. Што ў выніку выклікае адчуванне пякучасці і стомленасці.

Бікарбанат натрыю, які ўтвараецца ў арганізме натуральным чынам, дапамагае яму нейтралізаваць малочную кіслату, вывесці яе з цягліцавых клетак, і такім чынам падоўжыць перыяд актыўнасці, адтэрмінаваць надыход стомленасці. Але не заўсёды яго натуральнага запасу дастаткова. Таму яго павялічваюць за кошт прыёму раствораў з харчовай содай перад інтэнсіўнай трэніроўкай або спаборніцтвамі.

Шматлікія эксперыменты паказалі, што харчовая сода можа быць карыснай для спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, працягласць якіх складае ад 1 да 7 хвілін. Гэта такія віды, як бег на дыстанцыі ад 400 да 1500 метраў, плаванне на дыстанцыі ад 100 да 400 метраў, спрынтарскі веласпорт, спаборніцтвы па веславанні на байдарках, каноэ і акадэмічным веславанні.

Але ўжыванне бікарбанату натрыю можа прыводзіць і да разладаў страўніка, уздуцця жывата ды паносу. Таму шмат хто са спартоўцаў адмаўляўся ад яго выкарыстання.

Новы спосаб выкарыстання соды

Вытворца спартыўнага харчавання кампанія Maurten са Швецыі знайшла, як знізіць пабочныя эфекты. Рашэнне прадугледжвае ўключэнне ў рэцэптуру своеасаблівага буферу. Перад ужываннем спартсмены змешваюць бікарбанат натрыю з крухмалістым гелем, які па кансістэнцыі нагадвае ёгурт.

Нядаўняе падвойнае сляпое даследаванне паказала, што прадукт Maurten не толькі крыху павысіў цягавітасць мужчын-раварыстаў, але і прадухіліў непрыемныя пабочныя эфекты.

Кампанія зрабіла прадукт даступным для грамадскасці ў лютым 2023 года.

Вытворца сцвярджае, што іх прадукцыю ўжо пратэставалі спартоўцы ў розных відах спорту, але асаблівую эфектыўнасць яна засведчыла ў фінале забегу на 800 метраў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Як сцвярджае The Wall Street Journal, спасылаючыся на брэнд-менеджара кампаніі, па меншай меры палова спартоўцаў гэтага фінальнага забегу выкарыстоўвалі прадукцыю Maurten. І вынік быў відавочным. Пераможца кеніец Эмануэль Ваньёньі (Emmanuel Wanyonyi), а таксама срэбны прызёр канадзец Марка Ароп (Marco Arop) прабеглі дыстанцыю прыкладна на тры секунды хутчэй, чым яны гэта зрабілі ў фінале чэмпіянату свету годам раней.

Як сцвярджаюць спецыялісты, прадукцыя Maurten з выкарыстаннем бікарбанату натрыю шырока даступная, цалкам ліцэнзаваная, адпавядае кодэксам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва. Сапраўды, сода, як і кафеін, допінгам не лічыцца.

Каментары5

  • оспідзя
    04.09.2024
    малахава б ім пасматрэць
    урынатэрапія яшчэ лепс
  • ББББ
    04.09.2024
    А на патэнцыі як гэта адбіваецца?
  • Жвір
    05.09.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, любая работа мала спрыяе здароўю й ўзнагароджвае чалавека прафэсыйнымі хваробамі. Мазалі - самае бяскрыўднае ўзнагароджаньне.

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

На Пуэрта-Рыка правялі рэферэндум і прагаласавалі за ўваход у склад ЗША

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне16

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую1

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»10

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →