Спаборніцтвы на Алімпіядзе скончыліся. Якая краіна перамагла ў медальным заліку?
Да сённяшняга дня не было вядома, хто стане пераможцам у агульным заліку па колькасці медалёў.
ЗША ў апошні дзень Алімпіяды зраўняліся з Кітаем па залатых медалях дзякуючы жаночай баскетбольнай зборнай, якая выйграла ў фінальным матчы ў Францыі.
І ЗША, і Кітай маюць па 40 залатых медалёў, але ў ЗША значна больш срэбра і ў агульным заліку яны падняліся на першае месца.
На трэцім месцы японцы — 20 залатых медалёў, 12 сярэбраных і 13 бронзавых.
Беларусы заваявалі чатыры медалі. У скачках на батуце золата выйграў Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская ў гэтым жа відзе спорту была другой. Срэбра заваяваў прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, а цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам.
Але ў медальным заліку гэтыя вынікі не ўлічваліся, бо беларусы выступалі пад нейтральным сцягам.
Каментары
Калі ты дагэтуль мяне не пазнаў, любы чытачэ, мяне клічуць Рычардам, прозьвішча - Докінз