Вайна77

Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска

Расійскія следчыя разабраліся ў абставінах забойства чатырох вайскоўцаў з Башкартастана, якое адбылося ў жніўні 2023 года.

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота AP Photo / Alexei Alexandrov

Галоўны персанаж у гісторыі — лейтэнант Раміль У. з пазыўным Самурай, які кіраваў атрадам «Ватан», піша расійская «База».

@nnmediareport Чем все закончилось #россия #курск #украина #всу #зсу #путин #зеленский ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Гэты Самурай прыехаў у пункт дыслакацыі свайго атрада, пастроіў падначаленых і абраў з іх тых, хто, на яго думку, былі п'янымі. Налічылася сем чалавек — Святы, Раф, Якудза, Фікс, Рэн, Кір і Муха. Як паказала пасля экспертыза, як мінімум Якудза і Раф былі цалкам цвярозыя.

Самурай вырашыў жорстка пакараць падначаленых: па яго загадзе ў іх адабралі зброю, кожнага прывязалі да дрэва і збілі. Збіваў і ён сам — прыкладам, нагамі і палкай. Пасля гэтага сеў са сваім кіроўцам Рухам у грузавік і з’ехаў. Але гісторыя толькі пачыналася.

Праз час Самураю патэлефанаваў адзін з вайскоўцаў і паведаміў, што некалькі чалавек, прывязаных да дрэваў, змаглі вызваліцца. А неўзабаве на дарозе ён сустрэў іншых вайскоўцаў, якія расказалі, што ў яго лагеры адбылося забойства — загінуў вайсковец з пазыўным Артыст. Хто менавіта забіў Артыста, лейтэнант высвятляць не стаў — устанавіў на кузаў грузавіка кулямёт і загадаў кіроўцу ехаць назад.

Прыехаўшы да лагера, Самурай стаў крычаць, каб усе тыя, хто адвязаліся і схаваліся ў лесе, выйшлі, інакш ён адкрые агонь з кулямёта. Паказаліся трое: Святы, Раф і Якудза. Лейтэнант пачаў пытацца пра забітага Артыста, але тыя нічога не адказалі. Тады Самурай зноў прывязаў іх да дрэў і збіў. Прыкладна ў гэты час знайшлі цела Артыста.

Тады Самурай загадаў пагрузіць цела загінулага і ледзь жывых Святога, Рафа і Якудзу ў грузавік. Відавочцам ён паведаміў, што збітыя здзейснілі асабліва цяжкае злачынства, таму іх трэба вывезці ў штаб.

Аднак насамрэч іх вывезлі ў лес. Там Самурай узяў некалькі гранат і падарваў падначаленых. Двое загінулі адразу, трэцяга лейтэнант дабіў яшчэ адной гранатай. Целы вайскоўцаў спалілі. 

Пасля гэтага Самурай паведаміў, што падазраваныя вайскоўцы збеглі. Але праз некалькі дзён іх целы знайшлі, а самога лейтэнанта затрымалі.

Пазней стала ясна, што насамрэч Раф і Святы не мелі дачынення да забойства Артыста. Паводле даных следства, вайскоўца забіў Якудза разам з іншым вайскоўцам (ён ужо асуджаны на 13 гадоў).

Следства па справе скончылася. Лейтэнанту Рамілю-Самураю і яго кіроўцу Руху прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве, пры гэтым лейтэнант сваю віну не прызнаў, а ягоны кіроўца прызнаў часткова.

Каментары7

  • Сякір-башкір
    08.09.2024
    Аб'явіць пвдзяку гераічнаму сыну Башкартастану за ліквідацыю некалькіх акупантаў.)
  • .
    08.09.2024
    Драматычная?
    Драма вызначаецца як форма спектакля, якая ілюструе канфлікты, эмоцыі і ўвасабленне чалавечага вопыту праз дыялогі і дзеянні.
    Якія там былі эмоцыі, акрамя п'янага мычання? Хутчэй, жанр трэш-жахаў.

    Глядзець на гэтае дно я не жадаў бы, але развіццё расейскай арміі ў напрамку самаачышчэння цалкам вітаю. Не спыняйцеся.
  • Федзя
    08.09.2024
    Зачем кого-то наказывать когда россияне режут друг друга? Их наоборот нужно поощерять.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах3

Свойская качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча3

Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску1

ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці1

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →