Культура

Памерла Галіна Дзягілева

Актрыса памерла сёння, 12 верасня. Ёй было 77 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісалі яе сябры, піша «Люстэрка».

Галіна Дзягілева. Фота: facebook.com/bgf.by

Галіна Дзягілева нарадзілася ў 1947 годзе. Вядомая як стваральніца тэатра «Зніч». Гэты калектыў з'явіўся ў 1989-м, свой першы спектакль паказаў праз год у Полацку. Дзягілева 17 гадоў (1968—1985) працавала ў віцебскім тэатры імя Якуба Коласа, пасля чаго перайшла ў канцэртна-лекцыйны аддзел Белдзяржфілармоніі. Фактычна менавіта ў гэтым аддзеле і пачалася праца па стварэнні новага калектыву.

Сваёй пляцоўкі «Зніч» не меў. Выступаў у Нацыянальнай бібліятэцы, на малой сцэне Купалаўскага тэатра, у Тэатры юнага гледача і іншых месцах. У канцы дзевяностых гадоў у «Зніча» з'явілася свая тэатральная зала ў Чырвоным касцёле.

Маторам у дзейнасці калектыву была менавіта Дзягілева, якая стала аўтарам інсцэніровак, выканаўцам і рэжысёрам монаспектакляў па творах Янкі Купалы, Васіля Віткі, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў. Спектаклі гэтага тэатра паказваліся на фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой.

У лютым 2023 года Дзягілеву адправілі на пенсію, яе калектыў спыніў існаванне.

Развітанне з Галінай Дзягілевай адбудзецца заўтра, 13 верасня а 11 гадзіне ў крэматорыі на сталічных Паўночных могілках.

Каментары

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →