Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ
На месцы аўтавакзала збудуюць цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі.
На месцы аўтавакзала збудуюць адукацыйную пляцоўку ў галіне тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі, якая мае стымуляваць дзяцей і моладзь да вынаходніцтва і навуковай дзейнасці.
У цэнтры плануецца размясціць навучальныя лабараторыі па авія– і ракетамадэляванні, аўта– і мотамадэляванні, робататэхніцы, радыёэлектроніцы і мехатроніцы, 3D-мадэляванні, радыёкіраваных аўтамабілях, суднамадэляванні, беспілотніках, трасавым мадэлізме, архітэктуры і дызайне, а таксама IT для дзяцей, паведамляе «Мінскбуд».
Для правядзення выпрабаванняў мадэляў будуць пабудаваныя трасы, спецыяльныя пляцоўкі і мабільны каркасны басейн.
Рэканструкцыя будынка аўтавакзала ўжо пачалася. Апорныя канструкцыі будынка захаваюць. Дзе неабходна, зробяць умацаванне, правядуць цеплавую рэабілітацыю знешніх сцен і перапланаванне ўнутранай прасторы. Таксама заменяць дах, вітражы, вокны, падлогу і столь.
Каментары