Культура

На якіх мастакоў «Восеньскага салона 2024» звярнуць увагу

Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч працягвае знаёміць з сучасным мастацтвам Беларусі.

Мікіта Моніч Никита Монич Nikita Monich
Мікіта Моніч. Скрын відэа: okolocultury / YouTube

З 6 верасня па 13 кастрычніка ў Палацы мастацтваў праходзіць чарговы «Восеньскі салон» — адна з самых маштабных выставаў-продажаў сучаснага мастацтва ў Беларусі. На ім выстаўленыя больш за 400 твораў 200 аўтараў.

Шматлікія творцы страцілі магчымасць выстаўляцца па палітычных прычынах. Вось на каго раіць звярнуць увагу Моніч у новым выпуску свайго ютуб-канала «Каля культуры» з тых, каму выстаўляцца дазволена.

Лізавета Пастушэнка

Лізавета Пастушэнка — гэта спрактыкаваная мастачка, якая працуе выкладчыцай малюнка, ілюстратарам, мастаком-пастаноўшчыкам.

Лізавета Пастушэнка "Супрацьстаянне" Елизавета Пастушенко "Противостояние" Elizaveta Pastushenko "Confrontation"
Лізавета Пастушэнка. Супрацьстаянне. Крыніца: artcenter.by

Па словах Моніча. яе працы часта вылучаюцца сімвалічнасцю і элементамі сюррэалізму: «Лізавета ўражвае маштабам сваіх прац, не цураецца пэўнага сюррэалізму. Некаторыя яе творы нагадваюць майго ўлюбёнага Паўла Татарнікава».

Настасся Шведава

Па словах Моніча, Настасся Шведава знаходзіцца ў пошуку сваёй мастацкай мовы, ствараючы творы, напоўненыя міфалагічнымі і фэнтэзійнымі элементамі. Вядучы захапляецца яе падыходам: «Калі гляджу на розныя штукі, што яна робіць, то нібыта бачу адну і тую ж інтанацыю».

Анастасія Шведава. Эксперыментальны рыбтылоід Anastasia Shvedova. Experimental fish-tiloid Анастасия Шведова. Экспериментальный рыбтилоид
Настасся Шведава. Эксперыментальны рыбтылоід. Крыніца: artcenter.by

Асабліва моцна яго ўразіў калаж «Эксперыментальны рыбтылоід», які ён апісвае як працу, што мяшае фантазійныя вобразы з рэальным светам.

Аляксей Жукаў

Аляксей Жукаў — архітэктар па прафесіі, але любіць маляваць, у асноўным рэалістычныя архітэктурныя кампазіцыі. Яго працы вылучаюцца дэталізацыяй і падрабязным адлюстраваннем класічных архітэктурных элементаў.

Алексей Жуков. «Прошлое в настоящем» Аляксей Жукаў. "Мінулае ў сучасным" Aleksei Zhukov. "The past in the present"
Аляксей Жукаў. Мінулае ў сучасным. Крыніца: artcenter.by

Моніч звяртае ўвагу на карціну «Мінулае ў сучасным», на якой прыгожыя пілястры класічнай архітэктуры кантрастуюць са спарахнелым станам будынка.

Марыя Кручкова

Марыя Кручкова — рознабаковая мастачка, вядомая сваёй майстэрскай працай з колерам і мазаікай. Яе творы ўражваюць сваёй насычанасцю і гармоніяй колераў. Моніч адзначае: «Гэтыя колеры нават праз экран майго камп'ютара выглядаюць вельмі пераканаўча і прыгожа».

Мария Крючкова. «Под покровом». Марыя Кручкова. "Пад покрывам". Maria Kruchkova. "Under the cover".

Асабліва яго ўразіў яе твор «Пад покрывам», які ён апісвае як «вялікі і дэталізаваны».

Ілля Гічан

Моніч заўважае, што Ілля Гічан вядомы сваёй працай у галіне жывапісу і скульптуры, яго творы вылучаюцца глыбокай псіхалагічнай асновай і тонкай працай з вобразамі.

Илья Гичан "Crow" Ілля Гічан "Crow" Crow Gichan Ilya
Ілля Гічан. Crow. Крыніца: artcenter.by

Моніч асабліва вылучае працу «Crow» (Крумкач) 2023 года, падкрэсліваючы яе псіхалагічную глыбіню: «Па сваёй псіхалагічнай грунтоўнасці не саступае героям кніг Свена Нурквіста».

Пейзажы Гічана таксама ўразілі Мікіту Моніча: «У ягоных творах я бачу тое, што люблю ў працах Курбэ, Дабіньі і Левітана».

Ілля Гічан. "Вясна" Илья Гичан "Весна" Gichan Ilya "Thaw"
Ілля Гічан. «Вясна». Крыніца: artcenter.by

Гэтыя мастакі, кожны са сваім унікальным падыходам, адлюстроўваюць разнастайнасць і багатую спадчыну сучаснага беларускага мастацтва. Кожны з іх уносіць нешта новае і самабытнае, і іх творы заслугоўваюць увагі.

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі8

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →