Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі
25 верасня ва Уладзіміра адбыўся разгляд справы ў судзе Івацэвіцкага раёна «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і зменаў умоваў утрымання». Працэс узначальваў суддзя Сяргей Кухацкаволец.
Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Уладзімір Аўрамцаў — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай усталёўкі пад Асіповічамі, піша «Вясна».
Яго абвінавацілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), арт. 289 КК (акт тэрарызму), арт. 290-4 КК (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй) і асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Каментары