«Скажу толькі адну рэч — я лічыў чалавека сябрам».
На БТ намесніка генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны», а ў мінулым кіраўніка праграмы «Зона Х» і гендырэктара СТБ Кірыла Казакова спыталі, як ён ставіцца да інтэрв'ю ў ТОК, якое даў яго былы падначалены і палітвязень Дзмітрый Лукша.
«Скажу толькі адну рэч — я лічыў чалавека сябрам. Я яму давяраў. Давер публічна не каментуецца. А прабачаць — не прабачаць, гэта таксама мая гісторыя, якая застанецца са мною.
Магу толькі сказаць адну рэч. Мяне выхоўвалі інакш. Я не вельмі хачу размаўляць пра тых людзей, з якімі я, скажам так, дзяліў кавалак хлеба. Таму — Бог яму лёс (менавіта так — «лёс» — было сказана. — НН)».
Каментары