Свет33

Моцныя дажджы выклікалі патоп у пустыні Сахара

Паводле даных урада Марока, у некаторых раёнах за два дні ў верасні выпала ападкаў больш, чым у сярэднім за год, піша Associated Press. Сахара — адно з самых засушлівых месцаў на зямлі, а дажджы ў гэты час года — асабліва рэдкая з'ява, адзначае агенцтва.

У прыватнасці, пацярпела невялікая вёска Мерзуга, якая знаходзіцца на паўднёвым усходзе Марока. Пасля праліўных дажджоў пасярод засушлівага ландшафту там утварыліся сапраўдныя азёры.

У пустынях традыцыйна выпадае менш за ўсё ападкаў: так, сярэдняя колькасць ападкаў у Сахары складае прыкладна 45 літраў на квадратны метр у год. Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак, толькі ў пачатку верасня ў некаторых раёнах Сахары выпала 99 літраў ападкаў на квадратны метр.

У выніку паводкі ў Марока і Алжыры загінулі амаль два дзясяткі чалавек, у тым ліку турысты з Канады і Перу. Значныя страты таксама быў нанесеныя энергетычнай інфраструктуры і сістэме водазабеспячэння.

«Такой колькасці ападкаў за такі кароткі прамежак часу мы не бачылі ад 30 да 50 гадоў», — сказаў Хусін Юабеб з галоўнага метэаралагічнага ўпраўлення Марока.

Да нядаўняга часу ў Марока працягвалася моцная засуха, з-за якой фермеры кідалі свае палі, а ў гарадах і вёсках уводзіліся абмежаванні на выкарыстанне вады. Цяпер спецыялісты мяркуюць, што ападкі папоўняць запасы падземных вод, якімі забяспечваюцца пустынныя паселішчы.

Каментары3

  • Грэта Тумбачка
    09.10.2024
    Дык не пакідайце мысьленьня нашага дыялектычнага - гэта ад пацяпленьня глябальнага і перадвесьнік шквару
  • Акаб шуфлядачка
    09.10.2024
    Грэта Тумбачка, Акаб, а ты з якой палаты пішаш з Кашчанка?
  • .
    09.10.2024
    Сучасныя антрапагенныя змены клімату праяўляюцца ў росце экстрэмумаў з павелічэннем сярэдняй тэмпературы, росце мерыдаянальнай цыркуляцыі (поўнач-поўдзень і наадварот). Цыркуляцыя прыносіць холад, цяпло, дажджы туды, дзе іх раней не было.
    Назва з'явы, мабыць, не самая ўдалая. Але таму і тэст на інтэлект: тыповае пытанне "а чаму тут і зараз халадней, калі глабальна цяплей".

    Крытыка навуковага кансэнсусу пра пацяпленне зараз у абойме/метадычцы расейскіх ботаў. Бо Расея не здольная ў новыя крыніцы энергіі, яна ж бензакалонка з аховай.
    Дарэчы, і тут Ацаб цалкам у трэндах крэмлёўскіх гаспадароў: і пра назву пацяплення патупіў, і тую Грэту пацкаваў.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →