Вайна

«Расія не здольная напоўніцу скарыстацца з захопу Вуглядара, яе рэсурсы абмежаваныя» — генерал Бэн Ходжэс

Нягледзячы на акупацыю Вуглядара і іншых населеных пунктаў Данецкай вобласці, расійскія акупанты не змогуць дасягнуць стратэгічнай мэты, бо нясуць вялікія страты падчас баёў. Пра гэта заявіў экс-камандуючы арміяй ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс у эфіры ўкраінскага тэлеканала «Еспресо».

Генерал Бен Ходжэс. Фота: AP Photo/Alik Keplicz

«Страта Вуглядара і іншых гарадоў у зоне баявых дзеянняў — гэта вельмі балюча з псіхалагічнага пункту гледжання. Нікому не хочацца губляць гарады, за якія ішла такая напружаная барацьба.

Аднак перад тым, як называць гэта «стратэгічнай паразай», варта памятаць, што Расія не здольная напоўніцу скарыстацца з гэтых захопаў. Незалежна ад таго, ідзе гаворка пра Аўдзееўку, Бахмут ці Вуглядар, за свае нязначныя поспехі расіяне плацяць дзясяткамі тысяч салдат і тэхнікі. Іх рэсурсы абмежаваныя, таму яны не маюць магчымасці захапіць вялікія тэрыторыі або нават, да прыкладу, дайсці да Дняпра.

Таму я лічу, што Генеральны штаб выкарыстоўвае правільную тактыку з наяўнымі рэсурсамі, каб не даць Расіі дасягнуць значных прарываў.

У той жа час я падтрымліваю рашэнне аб контрнаступленні ў напрамку Курска, паколькі гэтая аперацыя стварае сур'ёзную праблему для расіян. Як вынік, на Пуціна аказваецца канкрэтны ціск і ён вымушаны шукаць рашэнне. Акрамя таго, Украіна такім чынам набывае сабе лепшую перамоўную пазіцыю, калі для перамоў наступіць зручны час», — растлумачыў Ходжэс.

Генерал перакананы, што перамога Украіны ў вайне супраць Расіі адпавядае стратэгічным інтарэсам ЗША і Еўропы.

«Безумоўна, наперадзе Украіну чакаюць вялікія выклікі, але варта памятаць, што вайна з Расіяй працягваецца ўжо больш за 10 гадоў і, нягледзячы на ўсе перавагі, якія мае Расія, Украіна ўсё яшчэ кантралюе больш за 80% сваёй тэрыторыі, а яе ўзброеныя сілы працягваюць нарошчваць колькасць і магутнасць.

Таму я застаюся аптымістам, асабліва калі Злучаныя Штаты з новай адміністрацыяй і Германія зразумеюць, што перамога Украіны адпавядае нашым стратэгічным інтарэсам», — падкрэсліў ён.

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША22

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ16

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Галоўнае
Усе навіны →