Навука і тэхналогіі2020

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў яўрэем

Ён быў вымушаны хаваць сваё паходжанне, а ягонае першае плаванне да берагоў Амерыкі, якое пачалося ў 1492 годзе, супала з выгнаннем яўрэяў з роднай Іспаніі каталіцкімі каралямі, Ізабелай Кастыльскай і Фердынандам Арагонскім, для якіх ён шукаў шлях у Вест-Індыю.

Магчымы пасмяротны партрэт пэндзля Себасцьяна дэль П'ёмба. 1519. Метраполітэн-музей у Нью-Ёрку. Фота: Wikimedia Commons

Згодна з дакументальным фільмам «ДНК Калумба: яго сапраўднае паходжанне», які паказалі на іспанскім тэлеканале RTVE, Калумб быў яўрэем і паходзіў з Іспаніі.

Даследнікі пад кіраўніцтвам судова-медыцынскага эксперта Мігеля Ларэнтэ даследавалі малюсенькія ўзоры парэшткаў, пахаваных у Севільскім саборы, які ўлады даўно лічаць апошнім прыстанкам Калумба, хоць гэтая версія падвяргалася сумневу.

Краіны доўга спрачаліся пра паходжанне і месца апошняга спачыну першаадкрывальніка, які з 1492 года ўзначальваў экспедыцыі, што адкрылі шлях для еўрапейскай каланізацыі Амерыкі. Іх фінансавалі каталіцкія каралі Ізабела Кастыльская і Фердынанд Арагонскі. 

У 1492 годзе каталіцкія каралі падпісалі Альгамбрскі эдыкт, які прадпісваў усім яўрэям Іспанскага каралеўства, а гэта значыць Іспаніі, Сардзініі і Сіцыліі, за тры месяцы альбо хрысціцца, альбо пакінуць межы краіны. Тых, хто не зрабіў гэта, абвясцілі па-за законам.

Многія гісторыкі падвяргалі сумневу традыцыйную тэорыю, што Калумб быў з Генуі на паўночным захадзе Італіі. Згодна з іншымі версіямі ён быў грэкам, баскам ці партугальцам.

Ларэнтэ, інфармуючы журналістаў пра вынікі даследавання, пацвердзіў, што парэшткі ў Севільі належалі Калумбу. Даследчыкі параўналі іх з узорамі парэшткаў вядомых сваякоў і нашчадкаў першаадкрывальніка.

Ларэнтэ сказаў: «Сёння стала магчымым праверыць гэта з дапамогай новых тэхналогій, так што тэорыя, што парэшткі ў Севільі належаць Хрыстафору Калумбу, была канчаткова пацверджаная».

Даследаванне этнічнага паходжання было ўскладнена шэрагам фактараў, у тым ліку вялікім аб'ёмам даных, але «вынік амаль абсалютна надзейны», дадаў Ларэнтэ.

Магіла Калумба ў Кафедральным саборы Севільі. Труну нясуць каралі Кастыліі, Леона, Арагона і Навары

Калумб памёр ва ўзросце 55 гадоў у паўночна-заходнім іспанскім горадзе Вальядалід у 1506 годзе, але пажадаў быць пахаваным на востраве Эспаньёла, які сёння дзеляць Дамініканская Рэспубліка і Гаіці.

Ягоныя парэшткі былі адвезеныя туды ў 1542 годзе, затым у 1795 годзе перавезеныя на Кубу, а затым у Севілью ў 1898 годзе.

У 1877 годзе рабочыя знайшлі свінцовую труну, закапаную за алтаром у саборы ў Санта-Дамінга, сталіцы Дамініканскай Рэспублікі, якая змяшчае фрагменты касцей, якія, паводле меркавання ўладаў краіны, належаць Калумбу.

Ларэнтэ адзначыў, што абодва сцвярджэнні могуць быць праўдай, паколькі абодва наборы касцей няпоўныя.

У 2010 годзе амерыканскі гісторык Мануэл да Сілва Роза таксама выказваў здагадку, што Хрыстафор Калумб меў карані ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прычым, на ягоную думку, Калумб паходзіў з дынастыі Гедымінавічаў: ягоным дзедам быццам бы мусіў быць вялікі князь Ягайла, а бацькам — авантурны кароль Уладзіслаў III, які, як лічылася, загінуў у бітве пад Варнай.

Аналіз рэшткаў Калумба расставіў кропкі над «і». 

Паводле генетычных даследаванняў Універсітэта Лідса, праведзеных у 2008 годзе, 20 % сучаснага насельніцтва Іспаніі маюць сефардскія яўрэйскія карані па мужчынскай лініі.

Каментары20

  • Кольцы кальмара
    13.10.2024
    «вынік амаль абсалютна надзейны» - во гэта перл! :))) Далей можна не чытаць.
  • Ваяўнічы сіянізм
    13.10.2024
    Бывалы, я - не.
  • Амерыга Веспуччы
    13.10.2024
    Не Калюмб знайшоў Амэрыку ! Ён знайшоў Вэст Індыю ! І ўвогуле, ён шкоднік, прыпёр у Эўропу тытунь (ці не ?), і цяпер спасу няма ад гэтай небясьпечнай сьмярдзючкі. Фу-у-у.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле13

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →