Новы інтэрнат БНТУ разлічаны на 1030 чалавек. Яго пабудавалі ў Мінску на праспекце Незалежнасці.
Студэнты будуць жыць там у блоках. У адным блоку — пакоі на два-тры чалавекі, мэбляваныя і ўкамплектаваныя электраплітамі і халадзільнікамі кухні, душавая і санвузел.
Будзе таксама трэнажорная зала, зала для фітнэсу, медпункт, буфет і пральня.
Цяпер у інтэрнаце БНТУ завяршаюць будаўніча-мантажныя работы.
«Поўным ходам ідзе наладка і праверка абсталявання, зборка і расстаноўка мэблі ў жылых блоках», — паведамляе «Мінскбуд».
Заканчваюць таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол інтэрната.
Сучасны інтэрнат для студэнтаў пабудаваў «Будтрэст № 4» (генпадрадны філіял — СУ-13), заказчык — УКБ Мінгарвыканкама, праекціроўшчык — «Мінскпраект».
Каментары
По два ещё куда ни шло.
Но по три, это алес капут.