КНДР сцвярджае, што 1,4 млн чалавек падалі заяўкі на ўступленне ў армію
КНДР сцвярджае, што 1,4 мільёна чалавек падалі заяўкі на ўступленне ў армію на фоне напружанасці з Поўднем, паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.
На фотаздымках, апублікаваных дзяржаўнымі СМІ КНДР, паказаныя маладыя людзі, якія падпісваюць нейкія паперы.
Пхеньян заяўляе, што запуск Сеулам беспілотнікаў з улёткамі паставіў «напружаную сітуацыю на мяжу вайны». У адказ на гэта КНДР узарвала дзве дарогі на мяжы.
«Калі пачнецца вайна, Рэспубліка Карэя будзе сцёртая з карты свету. Паколькі яна хоча вайны, мы гатовыя пакласці канец яе існаванню», — гаворыцца ў паведамленні КНДР.
Каментары