Падчас восеньскай прызыўной кампаніі 2024 года ў Мінску асобным прызыўнікам прыйшлі SMS-паведамленні аб неабходнасці з'явіцца ў вайсковы камісарыят. Пра гэта расказаў кансультант аддзела прызыву на вайсковую службу галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Андрэй Мурашоў, пішуць «Мінск-Навіны».
Па словах Андрэя Мурашова, выкарыстанне SMS-абвесткі замацавана законам, але не з'яўляецца асноўным спосабам, у адрозненне ад позваў.
Паведамленне ад ваенкамата па SMS змяшчае інфармацыю пра час і дату яўкі прызыўніка. Таксама ў паведамленні пазначаецца адрас, па якім варта з'явіцца грамадзяніну, і тэлефон для даведак.
Прызыўная кампанія пачалася 2 верасня і працягнецца да 29 лістапада.
Каментары