Кампанія Microsoft заклікае ўладальнікаў ноўтбукаў Asus не абнаўляць Windows 11, бо пры аднаўленні можа здарыцца «сіні экран смерці», ці, кажучы інакш, крытычны збой у аперацыйных сістэмах.
Праблема закранае мадэлі Asus лінейкі VivoBook, а менавіта X415KA і X515KA на працэсарах Intel 10 і 11 пакаленняў пры абнаўленні да Windows 11 24H2. Microsoft сумесна з вытворцам працуе над рашэннем гэтай праблемы.
Да ўхілення збою прылады не будуць атрымліваць апавяшчэнні аб даступнасці абнаўлення Windows 11 24H2, а карыстальнікам рэкамендуюць не ўсталёўваць яго ўручную.
Пасля абнаўлення на кампанію пасыпаліся скаргі на завісанне праграм пры выкарыстанні ўбудаванай камеры, збоі пры запуску Voicemeeter, стварэнне невыдаляльнага кэшу абнаўлення аб'ёмам 8,63 гігабайта, недаступнасць інтэрнэту і іншыя праблемы.
Каментары