Дэфіцыт энергіі пагоршыўся на фоне павышэння спажывання электраэнергіі з-за пахаладання да -10 градусаў.
Праз энергетычны крызіс у непрызнанай рэспубліцы павялічваецца працягласць веерных адключэнняў электраэнергіі для спажыўцоў — з адной да чатырох гадзін.
«У Прыднястроўі ўзмацняюцца веерныя адключэнні святла. Учора яны доўжыліся адну гадзіну, сёння — тры гадзіны, а заўтра будуць чатыры», — паведамляюць «Навіны Прыднястроўя».
Акрамя таго, прагназуюцца перабоі ў працы перадавальных станцый мабільнай сувязі.
«Прыднястроўскі тэлекамунікацыйны аператар «Інтэрднестркам» (IDC) праінфармаваў абанентаў пра магчымыя абмежаванні ў прадастаўленні паслуг сувязі ў зонах часовага адсутнасці электразабеспячэння падчас веерных адключэнняў», — гаворыцца ў публікацыі.
Раней паведамлялася, што энергакрызіс у Прыднястроўі пачаўся пасля спынення паставак расійскага газу. У выніку ўсе прамысловыя прадпрыемствы былі спынены, адключаны ацяпленне і гарачая вада. Таксама паведамлялася, што Малдова прапанавала набываць газ у Еўропе для Прыднястроўя.
Каментары
лукашенко и ябатьки построили точно такое же приднестровье русского мира России, на месте беларуской Беларуси. С такой же мафией, беспределом, репрессиями и отсутствием перспектив нормального развития.
Колькі таго прыднестроўя.
Майнінг фермы толькі страцяць.