Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй
Моцны вецер падняў зямлю з палёў, якія засталіся не пакрытымі снегам. Бедства ў вёсцы Чапялі звязваюць з высечкай лесапаласы.
Жудасныя відэа апублікавала ў сваім інстаграме мясцовая сядзіба «ДоРэНі», у кантактным заапарку якой жывуць коні, вярблюды, страусы, лісы, паўліны і іншыя жывёлы і птушкі.
На кадрах бачнае шчыльнае пылавое воблака, праз якое здаецца, што на вуліцы не сонечны дзень, а прыцемкі. Тоўстым слоем зямля пакрыла ўсю тэрыторыю сядзібы.
«Слой такі, што ўжо страшна! Земляная катастрофа!» — пішуць устрывожаныя гаспадары.
Зямлю мяце моцны штармавы вецер з суседніх пераараных, але не засеяных палёў. Пылавое воблака нічога не стрымлівае, бо, як адзначаюць мясцовыя жыхары, лесапаласу высеклі пры рэканструкцыі трасы Р-23.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары