Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»
Даносчыца Вольга Бондарава схадзіла да Ігара Сергеенкі і атрымала другі адказ на свой зварот. Гэты ёй спадабаўся больш.
Усё пачалося з таго, што дэпутат Ігар Марзалюк у тэлеэфіры назваў «шваллю з Гродна» доктарку Алену Стэфановіч — паплечніцу Бондаравай.
У адказ Бондарава накіравала зварот у Палату прадстаўнікоў з патрабаваннем
«даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў дачыненні да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».
Першы адказ з парламента яе не задаволіў: прыйшла стандартная адпіска за подпісам старшыні пастаяннай камісіі ПП НС па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі. Пасля гэтага ў сваім тэлеграм-канале Бандарава прыгразіла, што будзе скардзіцца на дэпутатаў непасрэдна Лукашэнку.
Аднак 30 снежня ёй прыйшоў другі адказ, таксама за подпісам Семянякі. Мяркуючы па ўсім, Бондарава паскардзілася на Марзалюка яшчэ раз, прычым не толькі ў пісьмовай форме: яна асабіста наведала прыём у старшыні ніжняй палаты Ігара Сергеенкі.
Бондаравай паведамілі, што Марзалюку зрабілі заўвагу і папрасілі няўхільна выконваць правілы дэпутацкай этыкі.
Цяпер Бондарава патрабуе ад дэпутата публічных выбачэнняў у тэлеэфіры.
Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна
Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч
«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках
На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча
Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»
Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»
Каментары