Свет

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

Васьмігадовага хлопчыка (паводле іншых звестак, яму 7 гадоў) знайшлі жывым пасля таго, як ён правёў пяць дзён у запаведніку, населеным ільвамі і сланамі, на поўначы Зімбабвэ, піша Бі-бі-сі.

Тынатэндэ Пуду. Фота: Mutsa Murombedzi / X

Выпрабаванні Тынатэндэ Пуду пачаліся, калі ён заблукаў як мінімум за 23 км ад дома ў небяспечным парку Матусадона, дзе жывуць дзікія жывёлы.

Падрабязнасці дзіўнага выратавання дзіцяці распавяла Муца Муромбедзі, член парламента ад правінцыі Заходні Машоналенд у Зімбабвэ.

Паводле яе слоў, хлопчык правёў у запаведніку пяць дзён. Ён «спаў на камяністым выступе, сярод рыкаючых ільвоў і сланоў, якія праходзілі побач, і харчаваўся дзікімі фруктамі».

У паляўнічым запаведніку Матусадона жывуць каля 40 ільвоў. Паводле звестак арганізацыі «Афрыканскія паркі», раней тут была адна з самых шчыльных папуляцый ільвоў у Афрыцы.

Упраўленне паркаў і дзікай прыроды Зімбабвэ пацвердзіла інцыдэнт, але паведаміла, што хлопчыку было сем гадоў, а не восем, як сказала дэпутатка, і ён прайшоў пехам 49 км ад дома.

Дэпутатка Муромбедзі адзначыла, што хлопчык выжыў дзякуючы сваім ведам пра дзікую прыроду і навыкам выжывання. Ён еў дзікія плады і капаў палкай невялікія студні ў сухіх рэчышчах рэк, каб здабыць ваду. Гэтым навыкам навучаюць у засушлівых раёнах.

Члены мясцовай супольнасці Ньяміньямі шукалі дзіця і кожны дзень білі ў барабаны, спрабуючы прывабіць яго дадому. Аднак знайсці хлопчыка ўдалося інспектарам парку.

На пяты дзень у запаведніку Тынатэндэ пачуў машыну рэйнджараў і пабег да яе, ледзь не размінуўшыся з імі, распавяла дэпутатка.

На шчасце, рэйнджары вярнуліся, заўважылі «свежыя сляды маленькіх чалавечых ног» і працягнулі пошукі, пакуль не знайшлі дзіця.

«Гэта, верагодна, быў яго апошні шанец выратавацца пасля пяці дзён у саване», — дадала дэпутатка.

Плошча парку складае больш за 1470 квадратных кіламетраў, і ў ім жывуць зебры, сланы, бегемоты, ільвы і антылопы.

У сацыяльных сетках людзі захапляюцца вытрымкай хлопчыка.

«Гэта па-за межамі чалавечага разумення», — напісаў адзін карыстальнік твітара.

Іншы адзначыў: «У яго будзе неверагодная гісторыя, калі ён вернецца ў школу».

Каментары

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў17

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

Ужыць ядзерную зброю супраць Украіны не дазволіў Пуціну Кітай — Блінкен7

«Будзь на вайбе — выбірай!» Ідэолагі стварылі «патрыятычныя» чахлы для тэлефонаў ФОТАФАКТ9

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў17

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Галоўнае
Усе навіны →