Грамадства

У Беларусі заблакавалі доступ да платформы Upwork і двух іншых сэрвісаў

Рашэннем ад 18 лістапада 2024 года Міністэрства па падатках і зборах абмежавала доступ да глабальнай платформы для фрылансераў Upwork, гандлёвай пляцоўкі Etsy (спецыялізуецца на вырабах ручной працы і старадаўніх рэчах і матэрыялах) і e-commerce правайдэра Paddle (дае рашэнні для кіравання падпіскамі і аплаты тавараў і паслуг анлайн), піша Devby.io.

Раней гэта самае міністэрства паведамляла, што з 2024 года мае права блакаваць замежныя электронныя гандлёвыя пляцоўкі, калі яны парушаюць заканадаўства Беларусі, а менавіта завінаваціліся падаткаў на суму 3000 базавых велічынь (37300 даляраў) — незалежна ад таго, стаяць яны на ўліку ў падатковых органах Беларусі ці не.

Кіруючыся гэтым правам, МПЗ 5 жніўня ўжо абмежавала доступ да сэрвісу па браніраванню жылля Airbnb (уключаючы міжнародную і рускамоўную версіі сайта), сайтаў гульнявой карпарацыі Activision-Blizzard (уключаючы гульнявую платформу Battle.net і мабільную Call of Duty), украінскага анлайн-кінатэатра Megogo і нямецкага воблачнага правайдара Hetzner.

Нягледзячы на тое, што МПЗ абяцае хуткае разблакаванне тым, хто выплаціць падаткі і ўстане на ўлік, ні адзін забанены ў жніўні сэрвіс дагэтуль не разблакаваны.

Вясной 2022 года Upwork прыпыніў супрацоўніцтва з кліентамі з Расіі і Беларусі. Аналагічна зрабілі таксама Etsy і Paddle.

Каментары

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага5

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі34

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага5

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →