У суботу ўлады Сірыі закрылі аэрапорт Алепа і ўсе дарогі, што вядуць у горад
У суботу ўлады Сірыі закрылі аэрапорт Алепа і ўсе дарогі, што вядуць у горад, паведамілі тры ваенныя крыніцы Reuters, у той час як самі паўстанцы, якія выступаюць супраць прэзідэнта Башара Асада, заявілі, што дасягнулі цэнтра Алепа, піша Бі-бі-сі.
Гэта вяртанне ў горад упершыню з 2016 года, калі Асад і яго саюзнікі — Расія і Іран — адбілі Алепа.
Баевікі апазіцыі, ў тым ліку ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам», з серады пачалі наступ на кантраляваныя ўрадам тэрыторыі.
BBC Verify пацвердзіла, што апублікаваныя ісламістамі відэа былі зняты ў Алепа. Урад Сірыі заяўляе, што падмацаванні ўжо дасягнулі горада і выбіваюць паўстанцаў.
Масква паабяцала Дамаску дадатковую вайсковую дапамогу, каб перашкодзіць паўстанцам. Па іх даных, новая зброя пачне паступаць на працягу наступных 72 гадзін. Пакуль жа сірыйскай арміі было дадзена распараджэнне прытрымлівацца «бяспечнага адступлення».
Каментары