У Мёрах за «экстрэмізм» будуць судзіць дырэктарку сельскага дома культуры
Імя Міраславы Фёдараўны Цыцыны з'явілася ў раскладзе суда Мёрскага раёна на 20 снежня, судзіць будзе Ірына Яскевіч. Жанчыне ставяць у віну «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша «Витебск, я гуляю!».
Міраслава Цыцына ўзначальвае калектыў Чапукоўскага сельскага дома культуры.
Пад яе кіраўніцтвам Чапукоўскі СДК быў занесены на раённую Дошку гонару па выніках 2013 года.
Каментары