У Кітаі мужчына ледзь не памёр, дапамагаючы сыну з хатнім заданнем
У правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая мужчына адчуў цяжкасці ў дыханні і боль у грудзях, калі дапамагаў сыну рабіць хатняе заданне. Пра гэта паведамляе South China Morning Post.
Мужчына ва ўзросце каля 40 гадоў часта кантраляваў вучобу дзіцяці і праводзіў дадатковыя заняткі, каб хлопчык мог лепш засвоіць матэрыял. У адзін з вечароў бацька дапамагаў сыну з падрыхтоўкай да ўступных іспытаў у старэйшую школу. Аднак нечакана яму стала дрэнна.
Мужчыну экстранна даставілі ў бальніцу. Аказалася, што ў яго здарыўся востры інфаркт міякарда. Сардэчны прыступ быў выкліканы заўчаснай ішэмічнай хваробай сэрца. Пры гэтым дыягназе арганізм цяжка пераносіць любы эмацыйны стрэс. Паведамляецца, што адносіны паміж бацькам і падлеткам былі напружанымі.
Лекар правёў экстранную аперацыю па шунтаванні артэрый. Дзякуючы медыцынскаму ўмяшанню мужчына застаўся жывы.
Адзначаецца, што гэта не першы падобны выпадак у Кітаі. У 2018-м 33-гадовая жанчына перанесла інсульт пасля нервовага зрыву, які здарыўся праз тое, што яе дачка занадта заседзелася за ўрокамі перад сном.
Каментары