Грамадства22

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

Ужо больш за год цягнецца следства па «малочнай справе», у якой цэнтральныя падазраваныя — памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Брыло і дырэктар «Бабушкінай крынкі» Генадзь Скітаў. Першы не шкадуе ні сябе, ні іншых, а другі гуляе ў партызана. Чаму? Мясцовыя называюць нетрывіяльную прычыну. 

Генадзь Скітаў. Фота: mnsvu.org

«Наша Ніва» ўжо паведамляла пра тое, што двое затрыманых па адной «малочнай справе» нібыта пасобнікаў — Брыло і Скітаў — у няволі паводзяць сябе абсалютна па рознаму.

Брыло, як кажуць, «беспардонна грузіць сябе і іншых».

«Колькі маіх знаёмых саджалі па якіх заўгодна прычынах, але ніхто яшчэ так сябе не закапваў», — казаў «Нашай Ніве» суразмоўца з Барысава, якому вядомы ход расследавання.

Чытайце таксама: «Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

У той жа час Скітаў нібыта і з'яўляецца замінкай — неахвотна прызнаецца, не супрацоўнічае са следствам. З чаго на судзе — калі б гэтую справу туды пусціць проста цяпер — склалася б уражанне, што гэта памочнік Лукашэнкі Брыло разбэшчваў былога крымінальніка Скітава, а не наадварот.

Часткова нежаданне Скітава даваць паказанні сапраўды можна патлумачыць прынцыпамі ягонага ранейшага жыцця — да эпохі Лукашэнкі ён быў вядомы пад прозвішчам Элькінд і ездзіў на блатной педалі.

Элькінд-Скітаў быў знаёмы з колам барысаўскіх крымінальных аўтарытэтаў. 

Сяргей Элькінд (трэці злева) з братвой на магіле аўтарытэта «Мацвея». Фота: Ежедневнік

Але нам стала вядома і пра іншы фактар яго нематы. Ён лічыцца вызначальным у колах барысаўскіх дробных камерсантаў і проста людзей, некалі знаёмых са Скітавым, якіх саміх закруціла ў вір гэтай крымінальнай справы.

Яны ў розных формах, але з аднолькавым зместам расказваюць «сапраўдную» прычыну маўчання Скітава. Калі адкінуць відавочныя прыхарошванні з дадумкамі, пакінуць толькі сутнасць, то выходзіць вось як. 

Незадаволенае тэмпамі прызнанняў Скітава следства нібыта вырашыла схіліць яго да прызнання апошнім аргументам — задзейнічаць яго 81-гадовую маці, каб яна пераканала сына паскорыць расследаванне сваім прызнаннем. Маўляў, толькі тады, можа быць, ён яшчэ паспее абняць яе на волі.

Але падчас арганізаванага спаткання састарэлая маці Скітава не толькі не стала ўгаворваць сына супрацоўнічаць са следствам, а наадварот — заявіла яму, што калі б быў жывы бацька Генадзя, то той бы пракляў сына нават за тыя пару дробных эпізодаў, пад якімі ён паставіў свой прызнальны подпіс. 

Пасля гэтага шакаваны Скітаў нібыта сышоў у «глыбокую адмову», перастаў увогуле размаўляць са следчымі і адрокся ад ранейшых нешматлікіх прызнальных паказанняў, аргументуючы гэта тым, што не хоча быць праклятым сваёй маці. 

«Малочную справу» расследуюць ужо больш за год. Асноўныя фігуранты — былы міністр сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, а таксама былы дырэктар «Бабушкінай крынкі» Генадзь Скітаў. Некалі Генадзь Скітаў узначальваў Барысаўскі мясакабмінат, дзе тады яшчэ проста ветэрынар Ігар Брыло быў ягоным падначаленым. 

Чытайце таксама: Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

Каментары2

  • Ёсік
    18.12.2024
    Бацькоўскі праклён, асабліва, матулін, вельмі страшны, збудзецца абавязкова. Хай бы цябе забралі ў Афганістан ды забілі, як ты мне, п'яніца, апастыліў, - сказала маці Сяргею Г. Усё так і адбылося - атрымала труну, хадзіла на могілкі, расказвала, які Сяржук быў добры сын. А я ведаў, бо ён за два дні да адпраўкі за рэчку даў пачытаць ад яе ліст на 7 аркушах, дзе яна выбачалася перад сынам за свой праклён.
  • joy
    18.12.2024
    З лукашыстамі супрацоўнічаць - сябе не паважаць. Бандыты робяць выгляд, што расьледуюць справу бандыта.

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»2

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?4

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў6

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»2

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

Галоўнае
Усе навіны →