«Пакуль ніякіх рэальных імпульсаў не было».
Перадумоў для арганізацыі сустрэчы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пакуль няма. Пра гэта заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Пакуль ніякіх рэальных імпульсаў не было»,— сказаў ён у адказ на пытанне ТАСС пра магчымасць сустрэчы яшчэ да інаўгурацыі Трампа.
У нядзелю абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе чакаць сустрэчы з Пуціным, каб пакласці канец расійска-ўкраінскай вайне.
Пуцін падчас прамой лініі на мінулым тыдні паведаміў, што не размаўляў з Трампам больш за чатыры гады, але гатовы сустрэцца з ім у любы час.
Каментары
1. З дапамогай Саудаўскай Аравіі і Арабскіх Эміратаў абваліць сусветны кошт нафты да ўзроўня 40-30$ і нават ніжэй. Ужо праз месяц пуцін будзе маліць Трампа аб сустрэчы.
2. Даць Украіне зброю з дапамогай якой перамалоць акупантаў і правесці контрнаступ каб адкінуць акупантаў на межы 24.02.2022 і нават далей што б Масковія страціла ўсе свае “здабыдкі" ў выніку вайны і паўнавартаснага ўварвання ў лютым 2022.
Нават не ідзе пытанне пра нейкія санкцыі. Толькі ЗБРОЯ і НАФТА, НАФТА і ЗБРОЯ.
І толькі тады складуцца ўмовы для магчымага перамір'я выбіўшы акупантаў з Украіны.
Кошт нафты ў 30 і 20$ і ніжэй належыць трымаць як меньш год два, бо пры такіх абставінах пуціна вынясуць з Крамля ўперад нагамі і толькі пры такой ўмове Трамп зможа ўвайсці ў гісторыю як Рональд Рэйган🇺🇸.
Так ці ніяк.