Мужчына прыехаў у госці да маці, усё скончылася трагедыяй.
Інцыдэнт адбыўся 10 снежня. Жыхар Пухавіцкага раёна быў у гасцях у сваёй маці на Любаншчыне. Ён сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення і, калі ехаў назад, не заўважыў сваю маці і збіў яе.
Жанчына загінула на месцы, а яе сын уцёк з месца здарэння. Праз некаторы час п’яны кіроўца з'ехаў у кювет, паведамляе Генпракуратура.
40-гадовага мужчыну затрымалі і ўзялі пад варту. Яго абвінавачваюць па артыкуле аб парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека. Мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Каментары