У Новым Арлеане (ЗША) уседарожнік уехаў у натоўп людзей, якія сустракалі Новы год на турыстычнай вуліцы. Па папярэдніх даных, 10 чалавек загінулі, каля 35 параненыя. Паліцыя расцэньвае гэта як тэрарыстычны акт.
Падазраваны ў тэракце — 42-гадовы Шамсуд Дын Джабар. ФБР раней паведаміла, што ён забіты. Ён быў застрэлены ў перастрэлцы з праваахоўнікамі на месцы злачынства.
Да бампера машыны падазраванага быў прымацаваны чорны сцяг — сцяг групоўкі «Ісламская дзяржава».
Мужчына быў грамадзянінам ЗША і жыў у штаце Тэхас.
ФБР на прэс-канферэнцыі выказала меркаванне, што ў нападніка былі саўдзельнікі. Таксама, паводле іх слоў, у французскім квартале Новага Арлеана, дзе адбыўся напад, знойдзены і абясшкоджаны дзве самаробныя выбуховыя прылады.
Каментары