«Давераная асоба ў Еўрасаюзе — такое ўпершыню ў гісторыі выбараў у Беларусі».
Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая абнавіла спіс (PDF) сваіх давераных асобаў. Цяпер там 25 чалавек. Звяртае на сябе ўвагу Ілля Дабратвор — колішні актывіст БНФ, які з’ехаў у Варшаву і вядзе ў сацсетках рэаліці-шоу пра сваё гаротнае жыццё ў эміграцыі.
Чытайце таксама:
«Ніколі не выганяйце чалавека на вуліцу»: Ілля Дабратвор скончыў эксперымент з жыццём у машыне
«Толькі ў аднаго кандыдата ёсць давераная асоба ў Еўрасаюзе, у Варшаве (нібыта такое ўпершыню ў гісторыі выбараў у Беларусі). Шмат у чым нашыя пазіцыі сыходзяцца, і я гатовы прадстаўляць інтарэсы кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Ганны Канапацкай у якасці даверанай асобы. Дзякую Ганну за давер», — напісаў Дабратвор у сацсетках.
Што ён будзе рабіць у якасці даверанай асобы? Пакуль што Дабратвор не ведае і сам. «Я пакуль вазьму паўзу, бо шчыра, не чакаў, што яна пагодзіцца», — прызнаўся ён у адным з палітычных тэлеграм-чатаў.
Каментары