Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным на Youtube-канале руху «Вольная Беларусь».
Колішні кіраўнік Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазняк заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі.
У звароце Пазняк нагадаў, што раней звяртаўся да Лукашэнкі з просьбай выпусціць палітычных зняволеных.
«З'яўляецца фактам тое, што палітычныя зняволеныя выпускаюцца. Больш за сто беларускіх вязняў выпушчаныя з турмаў. Гэта вельмі добрыя дзеянні. І сёння, віншуючы ўсіх нас з Новым годам і звяртаючыся да Лукашэнкі, я хачу сказаць наступнае. Першы крок зроблены, павінен быць другі крок: трэба спыніць рэпрэсіі, трэба спыніць кідаць у турмы невінаватых людзей! Спыніцеся, выпусціце іх!.. Гэта мая просьба. Гэта паўплывае на ўсіх. Гэта будзе спрыяць добрым справам», цытуе яго Радыё «Свабода».
Каментары