Свет77

Такаеў: Назарбаеў палітычна і маральна звязаны з Крамлём

Прэзідэнт Казахстана даў вялікае інтэрв'ю газеце «Ana tili» («Родная мова», аналаг беларускай газеты «Наша слова»). У ім ён сярод іншага даў таксама ацэнку мінуламу прэзідэнту Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў перадаў уладу Касым-Жамарту Такаеву ў 2019 годзе. AP Photo

Прэзідэнт Казахстана прызнаў «светлыя і цёмныя бакі» кіравання Нурсултана Назарбаева, падкрэсліўшы, што ў «нашай найноўшай гісторыі станоўчых момантаў усё ж было значна больш». Пры гэтым Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў Назарбаева за імкненне захаваць у сваіх руках рычагі ўлады пасля адстаўкі. Такаеў таксама дае свайму папярэдніку красамоўную характарыстыку — «маральна і палітычна цесна звязаны з Крамлём».

«Пасля выхаду ў адстаўку, але застаючыся кіраўніком Рады бяспекі, ён, трэба адкрыта сказаць, не адрозніваўся палітычнай далікатнасцю, рэгулярна праводзячы ў сябе нарады з удзелам прэм'ер-міністра, старшыні Нацыянальнага банка, міністраў, акімаў, — адзначыў Такаеў. — На гэта са здзіўленнем глядзелі нават замежныя кіраўнікі і дыпламаты, не кажучы ўжо пра нашу грамадскасць. З’явіўся нават жарт: «Назарбаеў пасля адстаўкі пайшоў на павышэнне, атрымаў у падпарадкаванне прэзідэнта». Але ў жыцці было не да жартаў.

Такая сітуацыя выклікала хвалю чутак пра двоеўладдзе. Ды і чыноўніцкі клас упаў у замяшанне, наведваючы то адзін, то другі кабінеты і блытаючыся ў даручэннях. Шэраг чыноўнікаў спрабаваў нават юрыдычна абгрунтаваць гэтую ненармальную сітуацыю: маўляў, інстытут елбасы («лідар нацыі» па-казахску — НН) мае стаяць вышэй за прэзідэнцкую ўладу.

Паваротнымі падзеямі, якія абумовілі рэальны крызіс улады, сталі заява Нурсултана Назарбаева на пасяджэнні Astana Club у лістападзе 2021 года пра магчымасць вяртання ў Акорду са спасылкай на 92-гадовага Махатхіра Махамада, а таксама ўдзел экс-прэзідэнта ў саміце СНД у Санкт-Пецярбургу ў снежні таго ж года.

Напярэдадні яму было перададзена правакацыйнае па змесце пісьмо мясцовага палітолага з абгрунтаваннем рашучых мер па аднаўленні «Залатога веку Елбасы», — расказаў пра падзеі 2021 — 2022 года прэзідэнт Казахстана.

Нягледзячы на няўдалую спробу Назарбаева вярнуцца да ўлады, Такаеў абышоўся з папярэднікам вельмі гуманна. Ён проста пазбавіў яго ўсякіх уладных паўнамоцтваў, але пакінуў у жывых і на свабодзе. «Цяпер мы размаўляем па тэлефоне прыкладна раз на месяц», — сказаў Такаеў.

«Цяпер трэба праявіць здаровы сэнс і па заслугах ацаніць гістарычныя заслугі Нурсултана Назарбаева перад Казахстанам, — велікадушна заяўляе Такаеў. — Як прэзідэнт, я абавязаны кіравацца дзяржаўнымі інтарэсамі, думаць пра адзінства нашага народа».

«Нядаўняя сустрэча першага прэзідэнта з Уладзімірам Пуціным у Маскве выклікала розныя інтэрпрэтацыі і ацэнкі. Узнікла таксама неўразуменне з нагоды мэтазгоднасці такой сустрэчы праз пяць гадоў пасля афіцыйнай адстаўкі, былі распаўсюджаны і канспіралагічныя версіі, звязаныя з наступнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Казахстане. Ваша меркаванне: навошта і каму патрэбныя такія сустрэчы, хто іх ініцыятар?» — задалі пытанне Такаеву.

«Снежаньская сустрэча Нурсултана Назарбаева з Уладзімірам Пуціным, здаецца, другая ў мінулым годзе. Пра першую сустрэчу ў пачатку восені ў СМІ не паведамлялася. Яны, відавочна, сустракаюцца як даўнія сябры і калегі, ім ёсць што ўзгадаць.

Ініцыятарам такіх сустрэч выступае Нурсултан Абішавіч, для яго яны надзвычай важныя. Нельга забываць, што, як былы старшыня Савета міністраў Казахскай ССР, партыйны кіраўнік і затым прэзідэнт суверэннага Казахстана, ён маральна і палітычна цесна звязаны з Крамлём.

Бо столькі часу было праведзена ў камандзіроўках у Маскве, на з'ездах і пленумах, падчас рабочых і афіцыйных візітаў», — тонка і красамоўна заўважыў Такаеў.

«Лёс Назарбаева — адна з прычын нежадання Лукашэнкі перадаць уладу, — мяркуе гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. — І гэта пры тым, што Такаеў абышоўся са сваім папярэднікам адносна мякка. Лукашэнка баіцца, што магчымы пераемнік стане «мінскім Такаевым», бо сам зусім не хоча ператварыцца ў дэкаратыўную фігуру.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Фота: tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана ў інтэрв'ю таксама расказаў, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы цікавіўся яго бачаннем спынення баявых дзеянняў ва Украіне. 

«Гэтая тэма не з’яўляецца новай для мяне, бо такое ж пытанне задавалі многія кіраўнікі дзяржаў і міжнародных арганізацый на працягу 2024 года.

Сітуацыя ўнікальная: Расія ў ваенным плане непераможная, а Украіна спадзяецца з дапамогай заходніх саюзнікаў выстаяць у вайне, хаця б не прайграць яе».

Ён дадаў пра складанасць праблемы, рашэнне якой залежыць ад волі і жадання кіраўнікоў канфліктуючых краін і, вядома, самога Трампа як лідара сусветнай дзяржавы.

«Я падкрэсліў, што Казахстан з самага пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне выступае за пачатак перамоў для дасягнення міру, — сказаў Такаеў. — Трэба падкрэсліць, што мы нідзе не прапануем сябе ў якасці пасярэднікаў, на міжнароднай арэне паводзім сябе згодна з патэнцыялам і магчымасцямі Казахстана, але заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу ў вырашэнні міжнародных праблем».

Нягледзячы на тое, што Казахстан уваходзіць у расіяцэнтрычныя Еўраазіяцкі саюз і Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы, Астана ад пачатку заняла падкрэслена нейтральную пазіцыю па ўкраінскім пытанні. Такаеў не раз публічна выказваў падтрымку захаванню незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, хоць такая пазіцыя выклікала відавочнае незадавальненне Масквы. У Астане разумеюць, што наступным за Украінай можа быць Казахстан.

У інтэрв'ю Такаеў адказаў таксама на пытанне, ці можа ён пакінуць пасаду прэзідэнта краіны і стаць генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён дыпламатычна заявіў, што мае яшчэ шмат чаго рэалізаваць у якасці прэзідэнта краіны.

Каментары7

  • Гигин
    03.01.2025
    Негативный контекст такой связи - это уже шаг вперед.
  • Ухмыляюсь
    03.01.2025
    Непобедимых нет. США проиграли во Вьетнаме, СССР в Афганистане, затем распался. Причем в относительно мирных условиях. США бежали из Ирака, Афганистана.
  • Имя
    03.01.2025
    Был в Казахстане, там половина, если не больше населения страны ментально живет с ориентиром на Москву, все какое-то по советскому зашорено. По приезду путина везде развешивали российские флаги, а за украинский там могут посадить на сутки как и у нас. И съездите на контрасте в Тбилиси, где по всюду украинские флаги, стикеры на машинах и надписи в поддержку украинцев.

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →