Здарэнне адбылося сёння ў 8:10 на 7-м кіламетры аўтадарогі «Пад'езд да Наваполацка №3 ад аўтадарогі Р-14», паведамляе ДАІ Віцебска.
46-гадовая кіроўца аўтамабіля Ford выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем Geely Atlas.
Пасля гэтага адбылося сутыкненне яшчэ з аўтамабілямі Toyota і Volvo.
У выніку ДТЗ транспартным сродкам нанесены механічныя пашкоджанні, а кіроўца Ford ад атрыманых траўмаў загінула на месцы аварыі.
Каментары