Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта
«Гэты кадр быў зроблены роўна год таму, калі наша сям'я праходзіла праз суровыя выпрабаванні».
Год таму стала вядома, што ў тэнісіста Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну ў галаве. Спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц.
Напярэдадні Новага года яго жонка Ксенія выклала сямейнае фота.
«Гэты кадр быў зроблены роўна год таму, калі наша сям'я праходзіла праз суровыя выпрабаванні. Мы трымаліся адно за аднаго, верылі, маліліся, дыхалі… І, нягледзячы на страх і нявызначанасць, знаходзілі сілы рухацца далей. Тады мы сустрэлі 2024 год з трывогай, але і з ціхай надзеяй, гатовыя спраўляцца з цяжкасцямі, якія нас чакаюць.
Гэты няпросты этап паказаў нам, як важная кожная пражытая хвіліна, як каштоўны час, праведзены разам, і наколькі моцная любоў, якая нас аб'ядноўвае.
Дзякуй Богу, што жыццё працягваецца, а значыць, у нас ёсць магчымасць нешта змяніць у лепшы бок…», — напісала яна ў інстаграме.
Каментары