Свет

Загінулы пры выбуху Tesla ў Лас-Вегасе быў дзеючым вайскоўцам

Мужчына служыў у элітным армейскім падраздзяленні «Зялёныя берэты».

Пылаючая Tesla Cybertruck. Скрыншот відэа з сацсеткі X

Учора ў Лас-Вегасе (штат Невада, ЗША) перад вежай Трампа ўзарваўся кібертрак Tesla. Аўто было начыненае выбуховымі рэчывамі, адзін чалавек загінуў. Ім аказаўся салдатам дзеючай арміі ЗША, паведамляюць амерыканскія ўлады.

Мужчыну звалі Мэцью Лівельсбергер, піша агенцтва Associated Press. Ён быў членам элітнага армейскага падраздзялення «Зялёныя берэты». «Зялёныя берэты» змагаюцца з тэрарыстамі за мяжой, выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя метады. Мужчына служыў у войску з 2006 года. 

У дзень, калі ён узарваўся ў «Тэсле, Мэцью быў у адпачынку. Ён жа і падазраваны па гэтай справе.

Сем чалавек, якія знаходзіліся паблізу ад кібертрака, атрымалі нязначныя траўмы ў выніку выбуху.

Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск заявіў у сацсетцы X: «Цяпер мы пацвердзілі, што выбух быў выкліканы вельмі вялікім феерверкам і/або бомбай, якую перавозілі ў кузаве арандаванага кібертракера, і не мае дачынення да самога транспартнага сродку».

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →