Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць
Набыць адзенне і вярнуць яго пасля фотасесіі ці святочнага мерапрыемства — нармальна ці не? Спыталі ў беларусак, якія так робяць, пра іх матывацыю. А таксама паглядзелі, як крамы ў Беларусі змагаюцца з такімі хітрыкамі.
@murka_milliard Магазин в Минске придумал интересный способ бороться с теми, кто использует их как бесплатную аренду одежды на праздник или фотосессию. Как вам идея?
♬ оригинальный звук - Кристина. Минск
Магазин в Минске придумал интересный способ бороться с теми, кто использует их как бесплатную аренду одежды на праздник или фотосессию. Как вам идея?
♬ оригинальный звук - Кристина. МинскНаталля: «Гэта экалагічна і рацыянальна»
— Я з тых людзей, хто вельмі любіць фотасесіі, але пры гэтым не бачыць патрэбы набываць новыя рэчы для кожнай з іх. Дарэчы, такі варыянт мне гадоў пяць таму падказала фатографка, якая дапамагала сабраць вобраз. Яна распавяла, што шмат хто з яе кліентак бярэ ў крамах вопратку (а нехта нават і абутак) для фотасэтаў, а пасля вяртае рэчы ў краму. Атрымліваецца бясплатная арэнда.
Шчыра кажучы, я б сама наўрад ці дадумалася б да такога варыянта. Але мне ён вельмі спадабаўся. Гэта экалагічна і рацыянальна — навошта захламляць дом чарговай сукенкай, якую я ў рэальным жыцці ніколі не надзену?
Калі гаворка ідзе аб рэчах, якімі можна карыстацца і пасля фотасэсій, я іх звычайна набываю. Напрыклад, калі мы сям’ёй фатаграфаваліся ў аднолькавых піжамах, я іх усе выкупіла — і мы іх з задавальненнем насілі.
На індывідуальны фотасэт я звычайна планую два вобразы. Атрымліваецца, што кожны лук на мне ўсяго 20-30 хвілін. Хіба я не магла такую колькасць часу проста круціцца перад люстэркам, раіцца з мужам і дасылаць 100500 здымкаў сяброўкам, каб вырашыць, ці пакідаю сукенку сабе? Дык у чым тады розніца?
Я б ніколі не ўзяла б так вопратку, напрыклад, каб схадзіць на карпаратыў ці ў рэстаран на дзень нараджэння. Бо там сукенку могуць і прапаліць, і запэцкаць, і парваць. Калі б нешта такое здарылася б падчас фотасэсіі, я б, безумоўна, не стала б нават спрабаваць вярнуць рэч у краму. Але калі ўсё ок, дык чаму не?
Нехта з сябровак гідліва моршчыў нос, пачуўшы пра маю стратэгію. Мне неяк усё роўна. Я не парушаю закон. Калі я маю права вярнуць адзенне ў ідэальным стане і забраць свае грошы, чаму я павінна ад яго адмаўляцца?
Яўгенія: «Добра разумела, што нікуды, акрамя таго фотасэта, апрануць сукенку не змагу»
— Я на такія хітрыкі пайшла толькі аднойчы — калі была цяжарная і планавала фотасесію. Мне вельмі спадабалася адна сукенка, але ж я добра разумела, што нікуды, акрамя таго фотасэта, апрануць яе не змагу. Нават на выпіску ў мяне ўжо была іншая падрыхтавана.
Я замовіла сукенку (даволі небюджэтную) на папулярным маркет-плэйсе, а літаральна праз дзень вярнула. Гэта было непрыемна: дзяўчына ў пункце выдачы не проста ўважліва агледзела кожны сантыметр сукенкі, але і панюхала яе. Я адчувала сябе жудасна, шчокі пачырванелі ад сораму. Грошы мне вярнулі, але настрой быў сапсаваны. Ніколі больш не рызыкну паўтарыць той досвед.
Аксана: «Усе так робяць»
— Неяк мне спатрэбілася сукенка на вяселле сяброўкі. А я студэнтка, якая хоць і вучыцца на бюджэце, і падпрацоўку мае, але ўсё роўна не шыкуе. На падарунак грошы былі, а вось набыць яшчэ сукенку… А там яшчэ дрэс-код быў, колер нейкі экзатычны, я такі ніколі не нашу ў звычайным жыцці. Пачала ў сябровак пытацца, раптам у іх што ёсць — нічога не знайшла. Ужо думала адмаўляцца, каб не сапсаваць нявесце прыгожае вяселле. Але адна сябровак параіла замовіць сукенку на маркет-плэйсе, а потым вярнуць яе — казала, усе так робяць.
Іншага варыянту асабліва не было, улазіць у даўгі не хацелася. Шчыра скажу, усё вяселле для мяне прайшло на стрэсе. Я хвалявалася, каб ніхто не сапсаваў сукенку, каб ярлыкі не вылезлі. Але прайшло ўсё добра, сукенку я вярнула без праблем.
Цяпер час ад часу раблю так, калі мне патрэбна адзенне на адзін раз. А яшчэ я прынцыпова ніколі не набываю адзенне на пахаванне. Можаце лічыць гэта маімі забабонамі, але я б не хацела, каб у мяне дома была адзенне, у якім я была на пахаванні. Увогуле мне не падабаецца чорны колер, а яшчэ і калі такія негатыўныя асацыяцыі будуць з вопраткай…
Не бачу вялікай розніцы паміж тым, што я некалькі гадзін у сукенцы пахадзіла, і тым, што яе 20 чалавек па 10 хвілін памералі. Калі б былі пункты пракату з цэнамі па 10-15-20 рублёў, я б звярталася туды. Але ж там сукенка на вечар каштуе як крыло самалёта! Глядзела — больш за 100 рублёў за арэнду. За што такія грошы?!
Чытала абмеркаванні ў інтэрнэце, як прадаўцы скардзяцца на такіх пакупніц як я. Шчыра, мне іх не шкада. Яны робяць вялікія нацэнкі на адзенне, якое заказваюць у Кітаі за тры капейкі.
А я не раблю з адзеннем чагосьці такога, каб яго потым не змаглі прадаць. Можна было б, канешне, набыць, а потым прадаць праз які «Куфар», але навошта мне той гемарой? Плюс прыйдзецца скідаць працэнтаў 30-50 ад першапачатковай цаны, каб хоць неяк прадаць. Прадаўцы ж спакойна прададуць іншай пакупніцы за тыя грошы, які планавалі.
***
Насамрэч, у такой бясплатнай «арэнды» ўжо даўно існуе назва — вардробінг. На беларускіх форумах любяць пісаць, што на Захадзе гэта цалкам нармальная з’ява. Але і там крамы не ў захапленні ад аматараў падмануць сістэму. Амерыканскія СМІ пішуць, што праз вардробінг крамы губляюць каля $13 мільярдаў штогод.
Канечне, прадаўцы спрабуюць змагацца з вардробінгам. Напрыклад, Asos (папулярны брытанскі анлайн-рытэйлер) зрабіў свой «чорны спіс» тых, хто вельмі часта вяртае рэчы.
Магазин в Минске придумал интересный способ бороться с теми, кто использует их как бесплатную аренду одежды на праздник или фотосессию. Как вам идея?
Некаторыя беларускія крамы таксама пачалі шукаць варыянты супрацьстаяння бясконцым вяртаннем. Мінская блогерка ў звярнула ўвагу на «сукенкі-антыкарпаратыў» у сталічнай краме брэнду Lichi. На святочных сукенках на вельмі прыкметных месцах вісяць біркі, на якіх пазначана: калі такую бірку сарваць, вярнуць адзенне будзе немагчыма.
Каментары