Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока
Свайго мужа яна перажыла амаль на паўстагоддзя.
Пра гэта паведаміла агенцтва Kyodo.
Паводле звестак агенцтва, Ітаока памерла 29 снежня ў доме састарэлых у горадзе Асія ва ўзросце 116 гадоў па натуральных прычынах.
Таміка Ітаока нарадзілася 23 мая 1908 года ў Осацы, у Асію яна пераехала каля 30 гадоў таму.
Ітаока лічылася самай пажылой жанчынай Японіі. Але самай пажылой жыхаркай Зямлі яна стала толькі пасля таго, як у жніўні 2024 года ў Іспаніі памерла Марыя Браньяс Марэра, якой на той момант было 117 гадоў.
Са сваім мужам жанчына пражыла 51 год у шлюбе, пакуль той не памёр у 1979 годзе. Да моманту смерці самой Ітаокі жывымі сярод яе сваякоў засталіся дачка, сын, а таксама пяць унукаў. Пахаванне Тамікі адбылося ў суботу.
Раней Міністэрства аховы здароўя Японіі паведаміла, што колькасць японцаў, якім споўнілася 100 і больш гадоў, перавысіла 95 тысяч, што стала рэкордным паказчыкам за 54 гады. З іх 88% складаюць жанчыны.
-
Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі
-
Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін
-
Расіянін вяртаўся на вайну з пахавання бацькі, забітага на той жа вайне ва Украіне, і загінуў у ДТЗ якраз каля помніка вайскоўцам
Каментары