Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну
Камуністычная партыя Беларусі, ад якой балатуецца Сяргей Сыранкоў, апублікавала сваю праграму.
У праграме заяўлена аб неабходнасці «жалезна замацаваць у грамадстве ідэі сацыяльнай справядлівасці і народаўладдзя, не дапусціць рэваншызму, капіталістычнай рэстаўрацыі і новых спробаў перабудовы».
«Настойваем на аднаўленні гераічнай памяці аднаго са стваральнікаў беларускай савецкай дзяржавы, правадыра Савецкай дзяржавы-пераможцы І.В.Сталіна і ў рамках гэтага прапануем аднавіць помнікі І.В. Сталіну ў Рэспубліцы Беларусь, вярнуць яго статус як вернага бацькі беларускай дзяржаўнасці.
Прапануем усталяваць помнікі і памятныя дошкі беларускім савецкім дзеячам у розных населеных пунктах краіны, у гонар іх арганізаваць музеі і музейныя пакоі», — гаворыцца ў праграме.
Таксама партыя прапануе зрабіць 17 верасня выходным днём, а дзяржаўную сімволіку СССР і БССР прызнаць нацыянальна-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь.
Каментары