Сёння за «агентурную дзейнасць» пачалі судзіць палітзняволенага японца Наканісі Масатосі
Наканісі — грамадзянін Японіі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні, піша «Вясна».
Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».
Судовы працэс у дачыненні да японца пачынаецца 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Наканісі інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).
Працэс у закрытым рэжыме прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.
Каментары